Навука і тэхналогіі55

Чаму ілюмінатары на караблях і самалётах круглыя? Адказ на гэтае пытанне каштаваў жыцця сотні людзей

Ці задумваліся вы, чаму ілюмінатары на караблях і самалётах круглыя? Форма мае важнае значэнне. У гэтым пераканаліся ў 1950-я, калі адбыліся катастрофы некалькіх самалётаў з квадратнымі вокнамі.

Часта мы зусім не задумваемся пра тыя ці іншыя рашэнні ў звыклым для нас асяроддзі. Напрыклад, ці ведаеце вы, чаму днішча карабля малююць у чырвоны колер? Часта здараецца, што адказам на такое пытанне з'яўляецца цікавая гісторыя, пра якую варта даведацца больш. Гэта ж тычыцца і пытання пра форму вокнаў караблёў або самалётаў.

Практычна ў кожнай такой канструкцыі сёння выкарыстоўваюцца круглыя вокны, і нават калі яны маюць крыху іншую форму, усё адно выкарыстоўваюцца закругленыя абрысы. Чаму так адбываецца? Каб даведацца адказ на гэтае пытанне, трэба вярнуцца ў сярэдзіну мінулага стагоддзя.

De Havilland Comet — найгоршы авіялайнер у гісторыі?

Май 1952 года. Першы ў гісторыі камерцыйны рэактыўны авіялайнер, de Havilland Comet, афіцыйна дэбютуе на рынку. Машына адрознівалася цалкам аэрадынамічным корпусам, квадратнымі вокнамі і герметычнай кабінай, што забяспечвала адносна добрую гукаізаляцыю ад шуму рухавікоў. Такім чынам, на паперы ў самалёта было ўсё, каб стаць камерцыйным хітом. Тады яшчэ ніхто не ведаў, што будзе зусім наадварот.

Ужо праз паўтара года пасля пачатку эксплуатацыі самалёта яго вырашылі грунтоўна змяніць і мадэрнізаваць.

Такое рашэнне стала вынікам трох катастроф — у маі 1953, у студзені і красавіку 1954 года. У кожнай з іх загінулі ўсе людзі, якія знаходзіліся на борце, — агулам 99 чалавек.

Гэта і стала прычынай спынення палётаў і пошуку спецыялістамі прычын трагедый.

Квадратныя вокны — крыніца праблемы

Справа «Каметы» расследавалася вельмі старанна, паколькі перад камерцыйным дэбютам самалёт прайшоў усе неабходныя выпрабаванні. Незвычайнай для сучасных авіялайнераў асаблівасцю «Камет» былі два квадратныя ілюмінатары для прыёмных антэн аўтаматычнага радыёкомпаса каля кабіны пілотаў.

Інтэнсіўныя выпрабаванні самалёта, праведзеныя пасля шэрагу аварый, паказалі, што іх прычынай была тэхналогія мацавання квадратных ілюмінатараў метадам клёпкі — адтуліны размяшчаліся залішне блізка. У выніку ўзнікала мікраскапічная расколіна, якая з часам і колькасцю палётаў павялічвалася. А вуглы ілюмінатараў служылі зонамі канцэнтрацыі напружання. Камбінацыя гэтых фактараў у выніку прыводзіла да выбухападобнага развіцця расколіны і разбурэння ўсяго фюзеляжа.

Такім чынам, формы з вострымі вугламі былі проста структурна слабымі ў адрозненне ад круглых формаў.

Пасля катастрофы «Каметы» канструктары пасажырскіх самалётаў зразумелі гэтую заканамернасць, таму з тых часоў вокны квадратнай формы ў іх не выкарыстоўваліся. Тым жа прынцыпам карыстаюцца і караблі, бо іх корпус таксама падвяргаецца вялікім нагрузкам. На жаль, у выпадку з самалётамі за гэтыя веды прыйшлося заплаціць жыццямі амаль сотні людзей.

Каментары5

  • Vir
    29.12.2022
    Daūno nia sustrakaū kruhlyja formy illuminataraū u sučasnych pasažyrskich avialajnierach. Tam u ich niesta boļs nahadvajučaje aval. I na flocie zboļsaha forma illuminataraū ujaūliaje saboju prastakutnik. Chiba mo toļki za vykliučeņniem vypadkaū, kali illuminatar ustrojeny nižej haloūnaj paluby. Boļsasc` sučasnych караблёў takich nia maje.
  • Улад
    29.12.2022
    Ёсць такая навука: супрамат (супраціўленне матэрыялаў). Пачатковы курс.
    Але і без навукі зразумела, што разбурыць "квадратнае" лягчэй, чым "круглае".
  • хх
    29.12.2022
    дарэчы вось. а нехта сабраўся на Марс, калі касманаўтыка і не толькі яна шчэ ў зачаткавым стане.
    палёты на Марс - гэта далёкая перспектыва, калі чалавецтва будзе шчэ жыва. ды й тады колькі экіпажаў і экспедыцый загіне на шляху да мэты, таму што ўсіх няштатных сітуацый пэўна не ўлічыць

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

Расіяне ўначы ўдарылі па Украіне

Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль3

У Вялікабрытаніі сляпы чалавек праехаў за рулём 240 км у нецвярозым стане

У Наварасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар

Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ1

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць