Вайна33

Забіта больш за 500 мабілізаваных: што вядома пра страты Расіі ва Украіне да студзеня

На аснове адкрытых крыніц Бі-бі-сі ўдалося ўстанавіць імёны больш за 11 тысяч расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне ва Украіне. У іх ліку — 539 мабілізаваных.

З першага дня вайны расійская служба Бі-бі-сі сумесна з выданнем «Медыязона» і камандай валанцёраў вядзе пайменны спіс страт расійскіх вайскоўцаў ва Украіне. На 6 студзеня ўдалося пацвердзіць інфармацыю аб 11 009 загінулых салдатах і афіцэрах.

Аднак журналісты мяркуюць, што спіс можа ўтрымліваць, прынамсі, на 40—60 працэнтаў менш імёнаў загінулых, чым рэальна пахавана ў Расіі. Да такой высновы прыйшлі, вывучаючы абстаноўку на могілках у больш чым 60 расійскіх населеных пунктах.

Такім чынам, па найбольш кансерватыўнай ацэнцы, страты расійскай арміі і Расгвардыі ва Украіне могуць складаць больш за 22 тысячы чалавек.

Агульныя беззваротныя страты Расіі (гэта значыць колькасць тых, хто выбыў па прычыне ранення, смерці або прапаў без вестак) могуць складаць, прынамсі, 99 тысяч чалавек.

Гэтая лічба атрымана на аснове назіранняў Цэнтра вайскова-марскога аналізу ЗША, згодна з якімі на кожнага загінулага расійскага вайскоўца падчас вайны ва Украіне прыпадае ў сярэднім каля трох з паловай параненых. У гэтую лічбу не ўваходзяць тыя, хто ваяваў на баку Расіі ў складзе «народных міліцый» Данецка і Луганска.

З адкрытых крыніц вядома аб смерці 539 мабілізаваных расіян. У гэты лік не ўваходзяць вайскоўцы, якія загінулі пры абстрэле Макееўкі 1 студзеня.

Да 3 студзеня 2023 года Мінабароны Расіі прызнала гібель 89 расіян у Макееўцы (згадка пра тое, што яны былі мабілізаванымі, была ў першым паведамленні, але потым знікла). І ўкраінскія журналісты, і расійскія праваенныя блогеры кажуць, што колькасць забітых можа ісці на сотні. Так як прозвішчы загінулых пакуль не вядомыя, гэтыя звесткі не ўлічваюцца ў падліках.

Аднак на аснове адкрытых даных удалося ўстанавіць імёны 500 мабілізаваных, якія загінулі ў зоне баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны, пачынаючы з кастрычніка. Яшчэ 39 памерлі на тэрыторыі Расіі — часцей за ўсё, як сцвярджаецца, праз праблемы з сэрцам, з прычыны няшчасных выпадкаў або праз злоўжыванне алкаголем.

Колькасць расіян, якія паміраюць на пунктах збору для мабілізаваных, працягвае расці. За апошнія два тыдні вядома аб трох выпадках смерці ў цэнтрах падрыхтоўкі мабілізаваных на тэрыторыі Расіі.

Рэальныя страты сярод мабілізаваных могуць быць значна вышэйшыя, бо ў многіх паведамленнях пра салдат, якія загінулі ва Украіне, пачынаючы з кастрычніка, не паказваецца іх статус. З-за гэтага часам немагчыма зразумець, служыў мужчына кантрактнікам, пайшоў на фронт добраахвотнікам ці быў мабілізаваны.

Паводле расказаў саміх мабілізаваных, іх падраздзяленні працягваюць несці істотныя страты па шэрагу прычын, сярод якіх інтэнсіўныя і дакладныя артылерыйскія абстрэлы з боку Украіны, дрэнная каардынацыя дзеянняў розных атрадаў расійскіх вайскоўцаў, праблемы з сувяззю і картамі, а таксама недастатковая падрыхтоўка.

Каментары3

  • Хм
    06.01.2023
    Так іх там яшчэ больш за 200 тысяч
  • SHOS
    06.01.2023
    Хм, это только те, которых удалось идентифицировать БиБиСи. Но кто в РФ считает потери? Бабы ещё нарожают
  • Sparrow
    07.01.2023
    89 в макеевке это очень скромный подсчет. тех кого удалось идентифицировать. верить минобороны себя не уважать. пригожин орал сотни сотни трупов....

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР16

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС10

Чым скончылася гісторыя з меркаваным лясным катом на Палессі, які апынуўся ў капкане2

Рэктар ЕГУ пра экстрэмісцкі статус універсітэта: «Самы складаны этап з 2004 года»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць