Грамадства11

Піневіч: Пандэмія каранавіруса скончылася

Пандэмія каранавіруса ў Беларусі падышла да канца, аднак гэта не падстава расслабляцца ні жыхарам краіны, ні супрацоўнікам сферы аховы здароўя. Пра гэта заявіў сёння міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Сёння мы гаворым аб уроках пандэміі. Мы прывучаны да аператыўнай змены абстаноўкі, аператыўных адказаў на яе. Пандэмія нас навучыла трохі іншага фармату абмену інфармацыяй, працы. Яна падышла да канца, але расслабляцца нельга. Бо мы прыйшлі ў эпоху вірусаў», — адзначыў ён.

Па словах Дзмітрыя Піневіча, ва ўмовах цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі прасочваецца трыдэмія. «Гэта працэс, калі захоўваецца каранавірус на вельмі нізкай актыўнасці, ёсць праблема віруса грыпу і рэспіраторных вірусаў. Усё гэта сфарміравала тую клінічную і эпідэміялагічную карціну, якую цяпер бачым: хварэюць у асноўным дзеці, пажылыя людзі, — распавёў ён. — Паказчыкі захворвання зменшыліся. Гэта звязана ў тым ліку і з тым, што ў дзяцей былі канікулы».

Як адзначыў міністр аховы здароўя, бягучая эпідсітуацыя ў краіне захаваецца да лютага.

«Рэкамендацыі такія ж, як і ў любы асенне-зімовы перыяд: у медустановах насіць маскі, праветрываць памяшканні, займацца актыўным ладам жыцця», — сказаў ён.

Па словах Піневіча, сур'ёзную ролю ў стабілізацыі эпідсітуацыі адыграла вакцынацыя, якая ў Беларусі ахоплівае ўсе катэгорыі насельніцтва. 

Каментары1

  • псіхо3%
    11.01.2023
    … якая пандэмія? яе ж не было са слоў лукашыстаў - быў толькі псіхоз

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць