Грамадства2323

«Зноў будзе ілюзія». У Пераходным кабінеце пракаментавалі звесткі пра ігнараванне Украінай Ціханоўскай

Прадстаўнік па міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў «Белсату» звесткі пра тое, што Украіна блакуе ўдзел Святланы Ціханоўскай у сумесных з еўрапейцамі мерапрыемствах.

Пра такі бан напісала ўчора «Наша Ніва» са спасылкай на неназваных еўрапейскіх дыпламатаў.

Дыпламатычныя крыніцы: Украіна блакуе ўдзел Ціханоўскай і беларусаў у сумесных дыпламатычных мерапрыемствах

Гэтую публікацыю «Белсату» пракаментаваў прадстаўнік па міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі. Ён заявіў, што сцэнар цырымоніі ў Варшаве сапраўды быў зменены.

«Калі мы рыхтавалі візіт, то ў нас была інфармацыя пра тое, што ёсць апазіцыя да прамовы Святланы Ціханоўскай, прысутнасці беларускага сцяга і прысутнасці беларускага вянка. Было відавочна, што была змена сцэнара, які планаваўся спачатку».

Кавалеўскі пры гэтым не ўдакладніў, хто выступіў супраць прамовы Ціханоўскай, але адзначыў, што важны і такі фармат яе ўдзелу ва ўрачыстасцях.

«Было важна прысутнічаць у гэтым месцы, якое тычыцца гісторыі Беларусі, і там прысутнічала Святлана Ціханоўская, Аб’яднаны пераходны кабінет, і там было вельмі шмат беларусаў, што было самае каштоўнае і важнае. Важна, што на мерапрыемстве былі беларускія сцягі, іх было болей за ўсіх. Пасля беларускі вянок прынесла беларуская дыяспара. То-бок усё-ткі праўда знайшла сабе дарогу», — сказаў дыпламат.

Валер Кавалеўскі паведаміў, што пасля цырымоніі выказаў амбасадару Украіны ў Польшчы пратэст праз тое, што Уладзімір Зяленскі не згадаў Беларусь у заяве, прысвечанай паўстанню Каліноўскага.

«Я звярнуў увагу на недарэчнасць таго, што адсутнічала згадванне беларусаў — фактычна асноўнай сілы ў гэтым паўстанні. Спадар амбасадар прыняў гэтую інфармацыю, заўвагі ён ніяк не пракаментаваў. Як прафесійны дыпламат, ён гэтую інфармацыю давядзе да Кіева, да свайго МЗС. Дый грамадская рэакцыя досыць выразная. На гэтым этапе гэта больш чым дастаткова і заўважна для ўкраінскага боку».

Прадстаўнік Кабінета таксама падкрэсліў, што «няпамятлівасць» Зяленскага ніяк не паўплывае на падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй, хаця і перапісваць гісторыю такім чынам нельга ні ў якім разе.

«Мы звярнулі ўвагу на гэты эпізод, але гэты эпізод не будзе вызначаць нашыя адносіны і тым больш не будзе вызначаць нашую падтрымку ўкраінскага народа на гэтым этапе, калі яны абараняюць сваю радзіму. Мы будзем іх падтрымліваць, бо яны змагаюцца за сваю і за нашу свабоду», — заўважыў суразмоўца «Белсата».

Што датычыць незапрашэння Ціханоўскай на сёлетні саміт Люблінскага трохкутніка, то Беларусь у гэтай ініцыятыве ніяк не зафіксаваная, таму і ўдзел абранай прэзідэнткі не мусіць быць абавязковым. Запрашэнне Ціханоўскай на сустрэчу пазалетась «было сітуацыйным», сказаў Кавалеўскі.

«Мы падкрэсліваем, што хочам удзельнічаць у гэтай ініцыятыве, але пакуль да гэтага не дайшло. Таму я б не разглядаў адсутнасць запрашэння сёлета як нейкую прыкмету асаблівага стаўлення да Святланы Ціханоўскай асабіста ці да Беларусі ўвогуле».

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета таксама пракаментаваў публікацыі пра тое, што ўлады Украіны таемна вядуць перамовы з афіцыйным Мінскам, каб пазбегнуць новага ўварвання расійскай арміі з беларускай тэрыторыі. Менавіта дзеля гэтага, як паведамлялася, Кіеў нібыта заблакаваў новыя санкцыі супраць Беларусі.

«Мы разумеем, што Украіна вельмі не хацела б стварыць нейкіх умоў, якія маглі б справакаваць новае ўварванне з тэрыторыі Беларусі. Але ж калі было першае ўварванне, ніякай правакацыі не трэба было: проста Пуцін захацеў гэта зрабіць, сказаў пра гэта Лукашэнку, той яго падтрымаў — і пачалася вайна. Калі трэба будзе зрабіць гэта другі раз, зноў жа не трэба будзе ніякіх правакацый, будзе дастаткова жадання Пуціна, і Лукашэнка нікога не спыніць. Ёсць вялікая небяспека, што зноў будзе падман, зноў будзе здрада, зноў будзе ілюзія, якая не спраўдзіцца», — падсумаваў Валер Кавалеўскі.

Каментары23

  • Яўген
    26.01.2023
    Калі мы рыхтавалі візіт, то ў нас была інфармацыя пра тое, што ёсць апазіцыя да прамовы Святланы Ціханоўскай, прысутнасці беларускага сцяга і прысутнасці беларускага вянка. Было відавочна, што была змена сцэнара, які планаваўся спачатку».


    Чаго не зробіш каб не злаваць шаноўнага партнёра Украіны -  луку.
    Бо лука вельмі не любіць ні Ціханоўскую, ні нацыянальны сцяг Беларусі, іншая справа калі б замест БЧБ быў лукашысцкі сцяг)
  • Не такі як ёсць
    26.01.2023
    спадар Валер, гонар мусіць быць заўсёды, як і годнасць
  • саўка ды грышка ладзілі дуду
    26.01.2023
    хочется напомнить один моментик, который ясно показывает, насколько самостоятельна госпожа избраная где-то там

    "если Тихановская хочет рекламировать антидемократическую оппозицию в Польше, пусть обратится за помощью в Москву, мы же давайте поддержим белорусскую оппозицию, которая не на стороне наших противников" - вице-спикер сейма Польши Рышард Терлецкий

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →