Усяго патроху22

Усе сабакі добрыя — і гэта ніяк не звязана з іх пародай

Ці добры ваш сабака? У новым даследаванні гаворыцца, што гэта не залежыць ад генаў, бо гены, якія фарміруюць паводзіны сабакі, з'явіліся значна раней за сучасныя пароды, а развядзенне сабак уплывае толькі на іх знешні выгляд.

Нельга судзіць пра сабаку па яе пародзе. Да такой высновы прыйшла група даследчыкаў пасля апытання ўладальнікаў 18 385 сабак і вывучэння геномаў 2 155 сабак. Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Science. Сярод іншага навукоўцы прыйшлі да высновы, што амаль не мае сэнсу прагназаваць паводзіны некаторых сабак на аснове іх пароды, якая, як выявілася, не аказвае прыкметнага ўплыву на рэакцыю вашага гадаванца на нешта новае або незвычайнае.

Даследаванне ставіць пад сумнеў існуючыя стэрэатыпы пра некаторыя пароды агрэсіўных сабак. Так, напрыклад, пітбулі атрымалі высокі бал за таварыскасць, у той час як лабрадор-рэтрывер, здаецца, не меў нічога агульнага з камунікабельнасцю.

Аднак, гэта не значыць, што між пародамі няма адрозненняў або што на падставе пароды не можна прадбачыць некаторыя праявы паводзін. Напрыклад, прадстаўніка адной пароды можна лягчэй зацікавіць цацкамі, чым прадстаўніка іншай пароды. Але ж у сярэднім для адной пароды існуе толькі каля 9 % варыяцый паводзін любога сабакі, які да гэтай пароды адносіцца. І ніякія паводзіны не абмяжоўваюцца толькі нейкай адной пародай, нават выццё.

І ўсё ж (што на першы погляд можа здацца парадаксальным) даследчыкі выявілі, што мадэлі паводзін перадаюцца ў спадчыну. Параўноўваючы цэлыя геномы, яны выдзелілі некалькі генаў, якія відавочна ўплываюць на паводзіны сабак, у тым ліку на тое, наколькі сабака дружалюбны.

Вынікі азначаюць, што паводзіны сабак у значнай ступені перадаюцца ў спадчыну, але гены, якія вызначаюць, ці будзе ваш сабака дружалюбным, агрэсіўным ці абыякавым, з'явіліся задоўга да XIX стагоддзя, калі ўжо была выведзеная большасць сучасных парод. Такім чынам, некаторыя рысы паводзін будуць больш распаўсюджаныя ў прадстаўнікоў адных парод (напрыклад, выццё ў сібірскіх хаскі), чым у іншых, але індывідуальныя варыяцыі ўнутры адной пароды вельмі высокія.

Даследаванне пачалося каля васьмі гадоў таму, і першапачатковай яго мэтай было параўнаць геномы дварнякоў з пародзістымі сабакамі, каб знайсці гены або ўчасткі ДНК, звязаныя з пэўнымі паводзінамі — і навукоўцы выявілі 11 падобных спецыфічных участкаў ДНК.

Гэтае адкрыццё можа дапамагчы і ў вывучэнні геномікі чалавека, хоць даследчыкі толькі пачалі вывучаць сувязь паміж геномамі абодвух відаў. Напрыклад, участак, які ўплывае на верагоднасць таго, што ваш сабака будзе зацята выць, адпавядае ў чалавечым ДНК участку, які звязаны з развіццём мовы. А ўчастак, які мае адносіны да пачуцця задавальнення ад знаходжання побач з людзьмі, таксама прысутнічае ў нас і звязаны з доўгатэрміновай памяццю.

У адрозненне ад большасці навуковых даследаванняў, любы ўладальнік сабакі можа паўдзельнічаць у гэтым праекце. Даследчыкі атрымалі багатую інфармацыю з «Каўчэга Дарвіна» — навуковага праекта, у якім навукоўцы просяць шчаслівых уладальнікаў любой пароды (у тым ліку дварнякоў) даць матэрыял ДНК сваіх сабак і адказаць на пытанні анкеты. І яны ўсё яшчэ шукаюць дабравольцаў і іх гадаванцаў.

Каментары2

  • Максим Дизайнер
    27.01.2023
    Абсолютно согласен. Но далеко не все любители собачек добрые, как ошибочно принято полагать.
  • Снід
    15.02.2023
    нягледзячы на тое, што пітбулі складаюць толькі 13% ад усіх сабак, на іх долю прыходзіцца да 52% з'едзеных немаўлят

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць