Грамадства1515

«Нарэшце гэтага вырадка ўзялі». У чат-рулетцы з'явіўся яшчэ адзін стукач, па чыіх наводках затрымліваюць людзей

Мазырскі правакатар Юрый Комар — не адзіны, хто вылоўлівае ў чат-рулетцы нелаяльных рэжыму. Яго калега — былы міліцыянт, які прыходзіць у ютуб у медалях. Расказваем, што вядома пра яго асобу.

Ігар Канюшык. Фота: «Аднакласнікі»

Мінчуку Ігару Канюшыку 56 гадоў. Мужчына беспрацоўны, бо мае другую групу інваліднасці. Вядома, што ён праходзіў службу ў Афганістане ў 344-м асобным батальёне аэрадромна-тэхнічнага забеспячэння.

Ігар Канюшык у Афганістане і пасля вайны (у «нулявых»). Фота: «Аднакласнікі» і «Мой Мір»

Пра вайсковую кар'еру Канюшыка нічога не вядома. У сацыяльных сетках мужчыны ёсць некалькі фота з узнагародамі. Акрамя памятных медалёў за вайну ў Афганістане, там ёсць нагрудны знак «Гвардыя» і копія ордэна Чырвонай Зоркі.

На фота відаць не менш за 15 медалёў і ордэн Чырвонай Зоркі. У наземным падраздзяленні мужчына служыў два гады. Скрыншот відэа

Пасля дэмабілізацыі Ігар Канюшык уладкаваўся ў міліцыю. Невядома, да якога звання ён даслужыўся, але ў 1997 годзе быў звольнены за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Пазней атрымаў другую непрацоўную групу інваліднасці.

Мужчына даволі актыўны ў інтэрнэце, а таксама любіць гуляць у камп'ютарныя гульні. Разам з жонкай (невядома, ці яны афіцыйна ў шлюбе) гадуе сына.

Фотасесія сына на фоне дывана ў гонар Дня Перамогі. Фота: «Аднакласнікі»
Разам з сынам 9 Мая. Георгіеўская стужка ў Канюшыка прычэпленая ордэнам Чырвонай Зоркі ці яго копіяй. Фота: «Аднакласнікі»

Адметна, што ў 2011 годзе яго затрымлівалі за ўдзел у «маўклівай» акцыі пратэсту 3 ліпеня. Тады ў інтэрв'ю Расійскай службе навінаў ён казаў:

«Я спрабую змяніць сваё жыццё, жыццё людзей, якія жывуць побач, якія змогуць вольна хадзіць па горадзе, якіх не будуць хапаць проста так з натоўпу. Я хачу паказаць, што ёсць незадаволеныя людзі, не ўсім добра жывецца… У мяне пенсія трохі большая за 100 даляраў.

Я прыйшоў у Дзень Незалежнасці рэспублікі, апрануў свой кіцель з медалямі. Я служыў у Афганістане. Я проста стаяў, мяне ўзялі, завялі ў аўтобус, завезлі ў РУУС. Я сядзеў у аўтобусе 5 гадзін. Гэта нармальная краіна?

Менавіта так Ігар Канюшык выглядаў у 2010-2011 гадах. Фота: «Аднакласнікі»

Я гатовы аддаць сваю пенсію [за дабрабыт сваёй краіны]. Я інвалід другой групы. Каб толькі быць незалежным!»

Але, відаць, погляды мужчыны з часам крута перамяніліся. Ягоныя сацсеткі з 2014 года — гэта скарбніца «ватнай» прапаганды з процьмай георгіеўскіх стужак і падпіскамі на розныя прарасійскія рэсурсы.

А ў 2018 годзе мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён выкраў з камеры захоўвання ў «Еўраопце» каля Кунцаўшчыны (у былой краме «Талін») рэчы невядомай жанчыны на 160 рублёў. Па даных «Чорнай мапы Беларусі», спачатку на яго завялі крымінальную справу, але пазней перакваліфікавалі ў адміністрацыйную.

Канал «Дзед Барадзед», які вядзе Канюшык, на самым пачатку

У публічным полі Ігар Канюшык з'явіўся ў 2021 годзе. Тады ён стварыў ютуб-канал «Дзед Барадзед», у якім правакаваў людзей у чат-рулетцы на розныя выказванні і выкладаў гэта ў сеціва. Праўда, відэа ніколі не былі надта папулярнымі, а ягоныя каналы перыядычна выдаляліся. Мужчына не адчайваўся і ствараў новыя. Літары «з» у апошняй версіі канала замяніў на сімвалы расійскай ваеннай прапаганды Z.

Толькі за апошнія чатыры месяцы Канюшык выклаў на свой ютуб-канал каля 20 відэа з правакацыямі. 

У сваіх сацсетках і тэлеграм-канале мужчына глуміцца з смерці беларускіх добраахвотнікаў і радуецца кожнаму затрыманню.

Вядома, што з яго падачы быў затрыманы 23-гадовы Раман Сафонаў з Віцебска. Відэа з хлопцам на канале Канюшыка выйшла 1 снежня. На ім ён выглядае нецвярозым і ў канцы размовы кажа правакатару, што ён быццам «баец Азова» і «будзе спаць з ягонай дачкой». Пасля гэтага да хлопца прыйшоў ГУБАЗіК.

Раман Сафонаў. Фота: «УКантакце»

Адметная рэакцыя самога Канюшыка на затрыманне і здзек з чалавека ў сацсетках.

Скрыншот старонкі Канюшыка ў «Аднакласніках»

Правакатары Канюшык і славуты Юрый Комар знаёмыя паміж сабой, прычым Канюшык пачаў займацца гэтым нават раней. Комар часта дзякуе таварышу за «дапамогу ў мантажы» і піярыць ягоны канал.

Рэклама канала Канюшыка ў Комара. Фота: Youtube

«Наша Ніва» спрабавала звязацца з Ігарам Канюшыкам, але ён праігнараваў наш запыт на каментар.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Гэты лукашэнкавец правакуе людзей у чат-рулетцы, а пасля іх затрымліваюць і збіваюць. Расказваем, хто ён

Мёртвыя цягнуць жывых: хваля затрыманняў за каментары пасля смерці Макея. Як засцерагчыся?

«Прагназуе паражэнне Расіі ў вайне і што пасля гэтага ў Беларусі можа пачацца рэвалюцыя». Па даносах лукашыста, які правакуе людзей у чат-рулетцы, затрымалі яшчэ чацвярых

Каментары15

  • Ч
    31.01.2023
    Аморальный уродец с комплексом неполноценности.
    За афган стоило покаяться тк это тоже преступление (геноцыд мирных) что сейчас творит мордор в Украине.
    Словом это существо продукт совка и типичный ватник.
  • Пілюлькін
    31.01.2023
    Твар крануты псіхічным разладам.
  • Привет, уZZкий свет
    31.01.2023
    Ковёр на стене, убогие фото на фоне ковра (на стене)… Человека можно достать из совка, совок из человека - увы. Мразота
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей10

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей10

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць