За абразу ўдзельнікаў «банды Лукі» мужчыну асудзілі на год і два месяцы калоніі
У судзе Першамайскага раёна Віцебска асудзілі Васіля Троцкага паводле арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Васіля Троцкага абвінавацілі ў тым, што ў каментарыях да допісу з некалькімі міліцыянтамі, які называўся «Банда Лукі», ён пакінуў каментарый: «Мярзотнікі і алкашы».
Адзін з пацярпелых — былы пракурор Дубровенскага раёна Міхаіл Фацееў — пракаментаваў гэтыя словы так: «Няхай усім прысутным будзе вядома, што Міхаіл Аляксандравіч Фацееў ужывае алкаголь ад сілы 3 разы на год па 3 чаркі. Таму не ведаю, як мяне можна аднесці да алкашоў».
Справу разглядаў суддзя Андрэй Андрушэнка, дзяржабвінавачанне прадставіла памочніца пракурора Ярошнікава.
Каментары