Свет

Магутны землятрус у Турцыі і Сірыі: сотні загінулых, абрынуліся будынкі

Магутны землятрус адбыўся на паўднёвым усходзе Турцыі, недалёка ад мяжы з Сірыяй. У Турцыі абвешчана надзвычайнае становішча, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Mahmut Bozarsan

Геалагічная служба ЗША паведаміла, што землятрус магнітудай 7,8 адбыўся ў 04:17 па мясцовым часе на глыбіні 17,9 км, паблізу горада Газіянтэпа.

Некалькі будынкаў абрынуліся, пад заваламі шукаюць тых, хто выжыў.

Міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Салу паведаміў, што пацярпелі 10 гарадоў: Газіянтэп, Кахраманмараш, Хатай, Асманіе, Адыяман, Малатыя, Шанлыурфа, Адана, Дыярбакыр і Кіліс.

Тэлекампаніі TRT і Haberturk паказалі кадры людзей, якія сабраліся вакол разбуранага будынка ў Кахраманмарасе ў пошуках тых, хто выжыў.

У Дыярбакыры абрынуўся гандлёвы цэнтр.

Штуршкі адчуваліся ў сталіцы Анкары і іншых турэцкіх гарадах, а таксама па ўсім рэгіёне — на Кіпры, у Ліване і ў Сірыі, дзе, як і ў Турцыі, шмат загінулых.

Як перадае Reuters, Сірыйскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў правінцыі Алепа абрынулася вялікая колькасць будынкаў, крыніца ў грамадзянскай службе Хамы паведаміла, што там таксама абрынулася некалькі будынкаў.

«Са сцен у доме ўпалі карціны», — сказаў агенцтву Reuters Самер, жыхар Дамаска. «Я прачнуўся ў жаху. Мы ўсе апрануліся і стаім каля дзвярэй».

Па словах відавочцаў, людзі ў Дамаску, а таксама ў ліванскіх гарадах Бейрут і Трыпалі, выбягалі на вуліцы і садзіліся ў машыны, каб ад'ехаць ад сваіх дамоў на выпадак абвальвання.

Рушдзі Абуалуф, прадзюсар BBC ў сектары Газа, сказаў, што дом, у якім ён жыў, трэсла каля 45 секунд.

Турэцкія сейсмолагі ацанілі моц землятрусу ў 7,4. Па іх словах, праз некалькі хвілін у рэгіёне адбыўся другі штуршок.

Кіраўнік турэцкага Чырвонага Паўмесяца Керэм Кінік заявіў, што мабілізуе рэсурсы для дапамогі пацярпеламу рэгіёну, паколькі маюцца сур'ёзныя пашкоджанні і разбураныя будынкі, і сказаў, што Турцыя гатовая прыняць міжнародную дапамогу.

Турцыя знаходзіцца ў адной з самых актыўных сейсманебяспечных зон у свеце.

Паводле апошніх звестак, у Турцыі загінулі 283 чалавекі, 2383 параненыя. У Сірыі загінулі 237 чалавек.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Як выпадковае знаёмства ў гей-клубе скончылася гучным забойствам. Новыя дэталі па справе беларуса, які 25 гадоў таму зарэзаў прадзюсара ў Маскве6

У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць 200-рублёвую банкноту. У яе вельмі незвычайны брак1

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць