Хочаце запаветны свайп у тындары? Шукайце найлепшага сябра чалавека
Шмат для каго ўласны сабака з часам робіцца найлепшым сябрам. Аказваецца, хвастаты гадаванец дапамагае таксама знайсці другую палавінку.
Людзі, якія шукаюць сабе пару ў інтэрнэце, могуць гадзінамі выбіраць найбольш выгаднае фота для свайго профілю. Вазьміце фота, на якім вы з сабакам, і вашы шансы быць выбраным могуць павысіцца, піша Daily Mail.
Арганізацыя Guide Dogs замовіла апытанне тысячы дарослых брытанцаў, і дзве траціны з іх адзначылі, што з большай імавернасцю сталі б сустракацца з тым чалавекам, які мае выяву сабакі на фота на сайце знаёмстваў. 60% рэспандэнтаў мяркуюць, што наяўнасць сабакі — верны знак таго, што чалавек гатовы да адданых адносін.
Таксама ўдзельнікі апытання лічаць, што ўладальнікі сабак больш камунікабельныя, актыўныя і спагадлівыя. Палова рэспандэнтаў нават выказалі гатоўнасць пазычыць сабаку сваяка ці сябра, каб сфатагравацца з ім для профілю і павялічыць свае шанцы на поспех у іншага полу.
Калі ж вам няма дзе ўзяць сабаку ці вы проста не хочаце з ім фатаграфавацца, ёсць і іншыя спосабы зрабіць файнае фота для сайта знаёмстваў, і іх эфектыўнасць даказаная навукай. Запісвайце:
- не выкарыстоўвайце занадта сэксуальныя фота,
- папрасіце незнаёмага чалавека выбраць найлепшае фота з некалькіх,
- выберыце выгадны для сябе ракурс,
- праверце апісанне профілю на арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі,
- не завышайце сваіх стандартаў.
Чытайце таксама:
Усе сабакі добрыя — і гэта ніяк не звязана з іх пародай
У Партугаліі жыве самы стары сабака ў свеце. Яму 30 гадоў
«Колькі ні кармі — вечна галодная». Мінчанка завяла сабе скунса
-
«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай
-
«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў
-
Раман з фэйкавым Брэдам Пітам каштаваў жанчыне €830 тысяч. Яна нават развялася з рэальным мужам
Каментары
неяк маці мяне да суседкі ўзяла. узросту тады я была нуў... далёка шчэ да выдання) але тая жанчына чамусьці рашыла мяне трохі жыццю павучыць. ейная парада мне спадабалася, але
у выніку канечне ўсё адно не атрымалася скарыстацца ёй... п розы жыцця)
ну але можа ў некага іншага атрымаецца, таму параду прывяду -
"ты, - казала жанчына, - не глядзі на добрыя якасці чалавека, а на недахопы глядзі. і думай - ці зможаш ты з імі мірыцца і жыць?"