Уладзімір Пуцін на саміце ў Жэневе ў чэрвені 2021 года падарыў Джо Байдэну ручку і пісьмовы набор коштам $12 тысяч.
Гэта вынікае з гадавой справаздачы ўпраўлення пратакола Дзярждэпартамента. Ён стаў самым дарагім падарункам Байдэну ў 2021 годзе.
У паведамленні Дзярждэпа набор ад Пуціна апісаны як «халуйскі лакавы мініяцюрны пісьмовы набор і ручка».
Адзначаецца, што непрыняцце падарунка «паставіла б у няёмкае становішча і таго, хто дарыць, і ЗША».
Амерыканскі прэзідэнт тады падарыў Пуціну крыштальную статуэтку бізона і акуляры-авіятары.
Каментары