Грамадства66

У канаве ў Браслаўскім раёне знайшлі памерлых мігрантаў

Двое замежнікаў былі знойдзены памежнікамі пад вадой у канаве Браслаўскага раёна. Адзін з іх пры сабе меў дакументы грамадзяніна Шры-Ланкі, паведамляе Следчы камітэт.

Абставіны здарэння яшчэ высвятляюцца.

Следчы камітэт традыцыйна абвінаваціў у гэтых смярцях Захад.

«Чарговы доказ таго, што прадстаўнікі Літвы, Латвіі і Польшчы абясцэнілі жыцці людзей, за выключэннем сваіх. Менавіта на межах гэтых краін многія ўцекачы пакутліва гінуць, іх улады ўявілі сябе «вяршыцелямі лёсаў», — напісала ведамства.

Міграцыйны канфлікт восенню 2021 года быў справакаваны пры пасярэдніцтве беларускіх уладаў. Памежнікі Літвы і Польшчы раней публікавалі відэа, як беларускія сілавікі падштурхоўваюць мігрантаў да мяжы.

Каментары6

  • Kotya
    24.02.2023
    Подождите…в канаве браславского района, а причем тут запад? Какие визы у них были? 🤔
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    24.02.2023
    «Чарговы доказ таго, што прадстаўнікі Літвы, Латвіі і Польшчы абясцэнілі жыцці людзей, за выключэннем сваіх

    Якога чэлеса гэтыя дзікуны са Шры-Ланкі папёрліся ў Беларусь -- у Дарогу Смерці! На тым Цэйлоне -- круглы год лета! Палку ўторкні ў зямлю -- нешта ж вырасце! Ага! Працаваць жа трэба! А там у ЕЗ -- пасобіе даюць! Ляжы і куры! Ды, вось, пагібель яны  сваю знайшлі ў Краіне для Жыцця!

    Раней Глыбокаму спакою не давалі Крулеўскія і Пастаўскія цыганы! Прыкідваліся "пагарэльцамі" з Украіны. Рабілі набегі на Шаркоўку, Докшыцы і Глыбокае... -- Дай паесці, дай с сабой паесці, пусці ў хату  пераначаваць!
    Цяпер гадоў 10 -- ціха! Куды падзеліся крулеўскія і пастаўскія цыганы? Вельмі своечасова прыкінуліся палітуцекачамі і атабарыліся ў Нямеччыне! Кажуць, ім даюць пасобіе, ці то 700 эўра, ці то 900. Хапае на бязбеднае пражыццё, яшчэ й заначку адкладваюць.
  • Улад
    24.02.2023
    А чаму памежнікі РБ прапусцілі замежных грамядзян, без візы РБ, у гэту канаву? Памежнікі павінны ахоўваць мяжу і туды, і сюды. Пакараць вінаватых!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын кашалька Лукашэнкі заняўся ў Беларусі аўтабізнэсам

Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну37

Экс-трэнер зборнай Беларусі: Хопіць выслужвацца перад пачварамі. Расія павінна аб’ядноўваць і вырашаць, хто будзе выступаць на міжнароднай арэне11

Мінчук выбраў сабе кватэру і прыйшоў прасіць у Мінгарвыканкам2

Сілавікі пахваліліся, што ўзламалі тэлеграм-акаўнт Кабанчука, і апублікавалі доказы24

У Венесуэле выкралі зяця апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты1

А што канадцы думаюць пра ідэю далучэння да ЗША? Вось вынікі сацапытання9

2024 год стаў самым цёплым у гісторыі Беларусі

Сфабрыкаваныя пераклады і лжывыя абвінавачванні. Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых грамадзян у Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →