Трагічнае здарэнне адбылося 9 студзеня ранкам на трасе Р-31 «Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны».
Па папярэдняй інфармацыі, 72-гадовая жанчына ў прыцемках пераходзіла праезную частку дарогі, але не па пешаходным пераходзе, а ў непасрэднай блізкасці ад яго.
У гэты момант на яе наехаў кіроўца мікрааўтобуса Mersedes Benz Sprinter. Ад удару жанчына загінула на месцы.
Каментары