Здароўе1818

Малако: піць дзеля здароўя ці адмовіцца з-за шкоды? Навукоўцы даюць адказ

Адны паўтараюць старую прыказку «Піце, людзі, малако, будзеце здаровымі», іншыя сцвярджаюць, што малако шкоднае. Што на гэты конт гаворыць навука?

Фота: сацсеткі

Як піша Onet.pl, у сярэдзіне XIX стагоддзя сярэдні галандзец быў зусім невысокім — усяго 163 сантыметры, што на 6,5 сантыметра ніжэй за амерыканцаў таго часу. Сёння ж галандскія мужчыны ў сярэднім дасягаюць 183 сантыметраў, а жанчыны — 170.

Як за 150 гадоў ім удалося вырасці на 20 сантыметраў? Магчыма, рэч у малацэ. У XIX стагоддзі ў краіне, размешчанай у балоцістай нізіне, была велізарная праблема з доступам да чыстай вады. Але на вільготных лугах развядзенне дойных кароў мела поспех. Насельніцтва актыўна замяняла ваду малаком. Яго пілі літрамі, шмат елі сыру. У выніку галандцы літаральна выцягнуліся ўверх.

Супадзенне? Падобна, што не. Даследаванні канадскіх антраполагаў з Заходняга ўніверсітэта ў Антарыё паказваюць, што малако сапраўды спрыяе росту касцей. Гэтую заканамернасць відаць як цяпер, так і пры аналізе старажытных еўрапейскіх шкілетаў.

Як малако зрабіла еўрапейцаў высокімі ў мінулым

Навукоўцы даследавалі 3507 шкілетаў з розных рэгіёнаў свету, якія адносяцца да перыяду 10-5 тысяч гадоў таму, каб высветліць прычыны адрозненняў у росце паміж еўрапейцамі і іншымі народамі.

Аналіз паказаў, што пасля заканчэння ледніковага перыяду людзі пачалі змяншацца ў росце. Даследчыкі звязваюць гэта з недахопам ежы, які ўзнік з-за вымірання буйных жывёл, на якіх палявалі нашы продкі. Аднак гэты працэс адбываўся не паўсюдна. Прыкладна 8-5 тысяч гадоў таму ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе людзі зноў пачалі хутка расці.

Гэта супала са з'яўленнем гена ўстойлівасці да лактозы, які дазволіў ператраўліваць малако. Ген, які ўпершыню ўзнік прыкладна 7500 гадоў таму, хутка распаўсюдзіўся дзякуючы масавай гадоўлі жывёлы і здольнасці арганізма засвойваць пажыўныя рэчы з малочных прадуктаў. Прыкладна 4 тысячы гадоў таму ім валодала большасць жыхароў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы.

Эвалюцыйная адаптацыя да малака спрыяла росту еўрапейцаў, тады як у рэгіёнах, дзе малако не ўваходзіла ў рацыён (напрыклад, у Азіі), людзі засталіся ніжэйшымі. Затое, напрыклад, пастухі масаі з Усходняй Афрыкі, вядомыя сваім высокім ростам, маглі піць яго ўжо 6 тысяч гадоў таму.

Малако дазволіла старажытным жыхарам Еўропы справіцца з недахопам сонечнага святла ў зімовыя месяцы, што выклікала дэфіцыт вітаміну D, неабходнага для засваення кальцыю, важнага для здароўя касцей. Малако стала вырашэннем гэтай праблемы, паколькі забяспечвала арганізм кальцыем і іншымі пажыўнымі рэчывамі, умацоўвала косці і спрыяла выжыванню.

Ген устойлівасці да лактозы, які дазваляе засвойваць свежае малако, распаўсюдзіўся па Еўропе дзякуючы натуральнаму адбору, асабліва ва ўмовах голаду.

Вучоныя лічаць, што спачатку людзі спажывалі ферментаваныя малочныя прадукты, у якіх лактоза дзякуючы бактэрыям ператвораная ў тлушчы, што лёгка засвойваюцца. Але ў часы голаду яны былі вымушаныя піць свежае малако. У тых, хто не мог яго ператраўліваць, гэта выклікала моцную дыярэю, што пры агульным знясіленні магло быць смяротным.

Выжывалі ў асноўным тыя, хто меў ген устойлівасці да лактозы, што з часам прывяло да яго шырокага распаўсюджвання. Сёння ў Паўночнай Еўропе больш за 90% насельніцтва выдатна засвойвае малако.

Сярод баскаў Іспаніі гэты паказчык дасягае рэкордных 97,7%. Аднак у Азіі, сярод карэннага насельніцтва Аўстраліі і Амерыкі гэты ген сустракаецца вельмі рэдка, што тлумачыцца адсутнасцю традыцыі ўжывання малака ў іх культуры. У Кітаі і Японіі здольнасць ператраўліваць свежае малако ёсць толькі ў 5% насельніцтва.

Малако і сёння працягвае мець вялікі ўплыў на рост дзяцей. Даследаванні паказалі, што тыя з іх, хто п'е штодня шклянку малака, растуць за год на 0,4 сантыметра больш за равеснікаў, якія не ўжываюць малако. Гэта звязана з тым, што гэты прадукт стымулюе выпрацоўку інсулінападобнага фактару росту і забяспечвае арганізм важнымі пажыўнымі рэчывамі.

Свежае ці перапрацаванае?

Ад праціўнікаў малака можна пачуць, што раней пілі сырое малако, якое нельга параўноўваць з апрацаваным, пастэрызаваным або стэрылізаваным, якое цяпер прадаецца ў крамах.

Але на самой справе ўжыванне сырога малака можа быць небяспечным з-за рызыкі заражэння хваробамі, якія перадаюцца ад жывёл. Акрамя таго, страта вітамінаў падчас пастэрызацыі не перавышае 20%.

Для здароўя няма вялікай розніцы паміж малаком, якое паддаецца толькі пастэрызацыі, і малаком з падоўжаным тэрмінам захоўвання. Працэс стэрылізацыі малака не ўплывае істотна на бялок і кальцый, а малако з паніжаным утрыманнем тлушчу хоць і мае меншую каларыйнасць, але ўсё адно вельмі важнае для нашага здароўя.

Як адзначаюць спецыялісты, малочныя прадукты маюць аптымальны склад тлушчаў для чалавека, уключаючы насычаныя тлушчавыя кіслоты, якія неабходныя для здароўя сэрца і сасудаў.

Ці ёсць шкода для здароўя?

Брытанскія вучоныя правялі шырокі аналіз 324 даследаванняў, якія вывучалі ўзаемасувязі паміж спажываннем малака і такімі захворваннямі, як ішэмічная хвароба сэрца, інсульт і дыябет, а таксама рак. Яны таксама прааналізавалі колькасць смерцяў ад гэтых захворванняў у залежнасці ад колькасці малака, выпітага пацыентамі.

Вынікі прадэманстравалі моцныя доказы таго, што спажыванне малака дапамагае знізіць рызыку смерці ад ішэмічнай хваробы сэрца, інсульту і раку тоўстай кішкі. Пры гэтым даследчыкі не знайшлі доказаў, што малако можа павялічыць рызыку развіцця якой-небудзь хваробы, акрамя раку прастаты.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што для тых, хто мае ген устойлівасці да лактозы, рэгулярнае ўжыванне малака можа не толькі забяспечыць арганізм карыснымі рэчывамі, але і спрыяць падаўжэнню жыцця. А вось для тых, хто пакутуе на непераноснасць лактозы, ідэальным рашэннем будуць кісламалочныя прадукты ці прадукты без лактозы, якія цяпер набываюць папулярнасць.

Каментары18

  • Nemo
    08.01.2025
    Дык ента, каб карова мела малако, трэба, каб яна нарадзіла цяля. А каб цяля не з'ела вашае малако, трэба тое цяля забіць. Вось так. А спажыванне малака дзейнічае на арганізм прыкладна так сама, як курэнне тытуню. І калі хтосьці мае алергію на малако, то не трэба раіць яму ўжываць кіслае малако, па прынцыпу, не куры, а жуй тытунь.
  • Стефан
    08.01.2025
    Ў Беларусі няма нармальнага малака . Ёсць толькі - нармалізаваннае . Ці ёсць ад яго ўвогуле нейкая карысць то пытанне. Мне пашанцавала што я вырас на вясковай малочцы амаль пад 2 метра.
  • Алесь
    08.01.2025
    Адзіная жывёла, што пье чужоё малало - чалавек. Ці здаецца вам гэта не натуральным? НН, ці будзе агляд пра сучасную жывёлагадоўлю і як усе гэта трапляе на полкі ў крамах? Пачынаючы з штучначай цяжарнасці да забойства малых цялят.

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры17

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?7

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры17

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць