Спорт11

Слёзы Вікторыі Азаранкі

Беларуска Вікторыя Азаранка пасля паражэння ад полькі Агнешкі Радваньскай пакідае выніковы за год турнір у Досе (Катар).

Беларуска Вікторыя Азаранка пасля паражэння ад полькі Агнешкі Радваньскай пакідае выніковы за год турнір у Досе (Катар).

Радваньска аказалася апошняй суперніцай Вікі ў групе, бо дзве расіянкі — Дынара Сафіна і Вера Званарова — зняліся праз траўмы з турніру.

Перад гэтым матчам у Азаранкі была адна перамога (над Янкавіч) і параза (ад Вазняцкі). І для таго, каб выйсці ў паўфінал трэба было абавязкова перамагаць.

Віка адразу ўзяла падачу суперніцы, але з такой самай хуткасцю аддала і сваю. Тым не менш, было бачна, што наша тэнісістка валодае ініцыятывай. Першы сэт застаўся за ёй з лікам 6:4.

У другім таксама пачынаўся для беларускі бясхмарна. Яна выйгравала з лікам 4:0. Але, як і ў матч з Вазняцкі, нешта сталася Вічынай псіхалогіяй. Прайграла падачу, затым другую, потым пачаліся праблемы з нагой. І вось Азаранка ўжо прайграе сэт — 5:7.

Трэці доўга не пачынаўся, бо беларусцы аказвалі медычную дапамогу — не дапамагло. Віка спачатку не магла дагнаць кароткія мячы.

Затым увогуле было бачна, як кожны рух ёй даецца з якім болем.

Беларуска не вытрымлівала, плакала, але не здавалася. Напэўна, тысячы людзей у гэтыя моманты захапляліся мужнасці нашай тэнісісткі.

Выйграць у такіх умовах было немагчыма. Пры ліку 1:4 на карысці полькі Віка знялася з матчу.

Такім чынам сітуацыя ў нашай групе выглядае наступным чынам: Елена Янкавіч — 2 перамогі, Каралін Вазняцкі — 2, Вікторыя Азаранка — 1, Агнешка Радваньска — 1.

***

У паўфіналах заўтра Каралін Вазняцкі (№4 WTA) сустрэнецца з Венус Уільямс (№7), а Елена Янкавіч (№8) — з Серэнай Уільямс (№2). Ніводная з чатырох расіянак у паўфінал не трапіла.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску12

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Чарнігаве, ёсць загінулыя

82‑гадовая амерыканская бабуля дабілася, каб у дамах састарэлых падавалі алкаголь4

Беларусы даехалі аўтастопам да Аўстраліі і расказалі, колькі патрацілі3

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс4

Кажуць, у Расіі знялі жаночую версію «Графа Монтэ-Крыста». Што гэта за серыял?12

Тры чалавекі памерлі пасля застолля ў Лагойску. Але ад чаго, пакуль невядома2

Apple выпусціць першы воданепранікальны айпад

МЗС Літвы хоча ўвесці новыя абмежаванні для расіян і беларусаў4

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску12

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць