Усяго патроху22

93-гадовая англічанка звязала з воўны копію каралеўскага Букінгемскага палаца ФОТА

93-гадовая англічанка Маргарэт Сімэн звязала з воўны копію каралеўскага Букінгемскага палаца вышынёй у чалавечы рост. Твор вязальнага мастацтва памерам у 2,4 на 1,5 метра выстаўлены на кірмашы рамеснікаў у Норычы, сталіцы графства Норфалк, дзе жыве Маргарэт Сімен, піша Бі-бі-сі.

Выраб ваўнянага фасада Букінгемскага палаца з агароджай і гвардзейцамі на пасадах заняў у вязальшчыцы восем месяцаў.

Пры гэтым яна працавала паміж дзвюма аперацыямі на вачах.

Два гады таму Маргарэт Сімен звязала копію іншай каралеўскай рэзідэнцыі, Сандрынгем. Букінгемскі палац, як кажа Сімен, у якой ужо растуць 13 прапраўнукаў, стане апошняй яе падобнай працай.

Вязаны палац карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў кірмашу.

«Я шчаслівая бачыць такі водгук. Мне цяжка так шмат размаўляць, голас знікае, але гэта так прыемна, — кажа Маргарэт. — Некаторыя падыходзяць, стаяць з адкрытым ротам, а потым пачынаюць плакаць».

Калі Маргарэт Сімен звязала копію каралеўскага палаца ў Сандрынгеме — ён размешчаны ў тым жа графстве Норфалк, яна асабіста пазнаёмілася з каралевай Лізаветай II.

Рэч у тым, што Сімен запрасілі паставіць яе палац, які яна вязала два гады, у сапраўдным Сандрынгем-хаўз, і там да яе падышла каралева.

«Гэта быў найлепшы момант у маім жыцці, — успамінае Сімен. — Так нечакана: проста нехта зайшоў, стаў побач са мной, А я нават не бачыла, што гэта каралева.

«Калі яна сустрэлася з каралевай, яна цалкам спакойна з ёй пагаманіла, але вось потым — потым яе трэсла, — успамінае дачка Маргарэт, 74-гадовая Трыша Уілсан. — Яна не п'е, і нам давялося знайсці для яе пірожнае, каб цукар дапамог супакоіцца пасля ўзрушэння».

Маргарэт Сімен пры дапамозе сваіх незвычайных вязаных тварэнняў збірае грошы на дабрачыннасць і, па яе падліках, сабрала ўжо каля ста тысяч фунтаў (120 тысяч даляраў ЗША па цяперашнім курсе).

Сандрыгем-хаўс

Але цяпер Сімен збіраецца, звязаўшы пры канцы галоўны каралеўскі палац, сысці на супакой.

«Вочы ўжо не тыя, — тлумачыць яна. — Пасля Сандрынгем-хаўза людзі мяне ўвесь час пыталіся, што далей, ну і адзінае, што заставалася — звязаць Букінгемскі палац».

Каментары2

  • добрая бабуля
    16.03.2023
    лепш бы яна насочкі і варыжкі ў помашч галадаюшчым дзецям Афрыкі вязала... "добрая" бабуля
  • qw
    16.03.2023
    Крэмль можна
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць