Эканоміка11

ВУП Беларусі за два месяцы года ўпаў на 3,6%

ВУП Беларусі па выніках студзеня-лютага 2023 года склаў 30,25 млрд рублёў у бягучых цэнах. Ён знізіўся на 3,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У студзені падзенне паказчыка складала 5%. Прадукцыйнасць працы па ВУП знізілася на 3,4% да 3813,8 рубля.

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў лютым склала 1,42 млрд рублёў ва ўсіх катэгорыях гаспадарак. Яна вырасла на 2,3% у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. У сельгасарганізацыях лютаўскі прырост склаў 2,6% да 1,39 млрд рублёў. У цэлым за два месяцы ва ўсіх катэгорыях гаспадарак было выраблена прадукцыі на 3 млрд рублёў, што на 2,9% больш, чым за той жа перыяд 2022-га, а ў сельскагаспадарчых арганізацыях — на 2,95 млрд рублёў, або на 3,2%, больш.

Вытворчасць жывёлы і птушкі ў лютым вырасла на 2,7% да 135,8 тысячы тон у жывой вазе, а за два месяцы — на 4,3% да 285,4 тысячы тон. Надоі ў лютым склалі 605,1 тысячы тон, што на 4% больш, чым год таму. За два месяцы яны павялічыліся на 3,8% да 1,26 млн тон.

Прамысловая вытворчасць у лютым склала 14,16 млрд рублёў. Яна вырасла на 0,5% у параўнанні з лютым 2022 года. За два месяцы вытворчасць у прамысловасці скарацілася на 1,8% да 28,28 млрд рублёў. Складскія запасы зноў выраслі і дасягнулі 9,05 млрд рублёў, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам. Іх узровень склаў 78,2% ад сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у мінулым месяцы склалі 2,04 млрд рублёў. Яны знізіліся на 4% у параўнанні з мінулым годам. Скарачэнне інвестыцый за два месяцы склала таксама 4%. Яны дасягнулі без малога 4 млрд рублёў.

У лютым было ўведзена ў эксплуатацыю 276, 5 тыс. кв. м жылля агульнай плошчы, што на 1, 2% больш, чым за аналагічны месяц мінулага года. Пры гэтым будаўніцтва з дзяржпадтрымкай скарацілася на 5,8% да 83,9 тыс. кв. м. Па выніках двух месяцаў будаўніцтва жылля знізілася на 12,6% да 588,2 тыс. кв. м, у тым ліку з дзяржпадтрымкай — на 14,9% да 184,5 тыс. кв. м.

Грузаабарот упаў за студзень-люты на 33,6% да 10,88 млрд тона-кіламетраў. Пасажырскія перавозкі павялічыліся на 3,9% да 253,6 млн чалавек.

Абарот аптовага гандлю ў лютым склаў 11,48 млрд рублёў. Ён знізіўся ў параўнанні з лютым 2022 года на 5,1%. За два месяцы аптовы гандаль страціў 13,3%. Яго абарот склаў 21,78 млрд рублёў.

Лютаўскі абарот розніцы склаў 5,18 млрд рублёў. Ён скараціўся за год на 4,1%. Па выніках двух месяцаў абарот рознічнага гандлю ўпаў на 3,5% да 10,5 млн рублёў.

У грамадскім харчаванні абарот пакуль расце. У лютым ён склаў 340 млн рублёў, што на 6,4% больш, чым за аналагічны месяц 2022 года. У студзені-лютым паказчык вырас на 6% да 699,5 млн рублёў.

Каментары1

  • Начало
    17.03.2023
    Только начало.
    Кстати, данные за 2022 год были сфабрикованные белстатом и головченком, под политические нужды лукашенко. В 2022 году упали минимум на 8%...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі14

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомыя апаганілі статую Уэйна Грэцкі ў Эдмантане3

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны24

Памёр знакаміты кадэбіст-перабежчык Алег Гардзіеўскі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі14

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць