Культура1212

З'явіўся трэйлер расійскага серыяла пра Уладзіміра Мулявіна

Трэйлер серыяла «За паўгадзіны да вясны» апублікавалі на анлайн-платформе START, піша «Камсамольская праўда».

Фільм прысвечаны біяграфіі Уладзіміра Мулявіна і яго гурту «Песняры». Сюжэт ахоплівае тры дзесяцігоддзі — пачынаючы з першых крокаў Уладзіміра Мулявіна ў музыцы ў 50-я гады і да стварэння адной з першых савецкіх рок-опер.

Малады Мулявін у выкананні Глеба Калюжнага

Уладзіміра Мулявіна ў серыяле іграюць два расійскія акцёры: маладога — Глеб Калюжны, а ў дарослым узросце — Арцём Валабуеў, які аказаўся вельмі падобны на свайго героя.

Сталы Мулявін у выкананні Арцёма Валабуева

Праўнучка Мулявіна Ліда сыграла сваю ўласную бабулю ў дзяцінстве, то-бок дачку Мулявіна Марыну.

Праект хоць і расійскі, але ў яго стварэнні бралі ўдзел і беларусы: сцэнарыст карціны Руслан Старыкоўскі, адзін з рэжысёраў, удзельнік каманды КВЗ БДУ Кірыл Папакуль, а таксама прадзюсар серыяла Аляксей Трацюк, таксама выхадзец з каманды КВЗ БДУ.

Каментары12

  • Лол
    20.03.2023
    Чарговае расійскае серыяльнае мыла для хатніх гаспадынь. Не раю глядзець.
  • Anatol Starkou
    20.03.2023
    Рускі чалавек Уладзімір Мулявін зрабіў для беларускасці болей, чым усе адраджэнцы разам узятыя. Пры гэтым ціха-моўчку і не з'ехаў ні ў сваю Расіі, ні ў Польшчу, ні ў Штаты, хоць у Амерыцы Песняры былі.

    Я некалі даўно (не памятаю кали) быў на канцэрце тады яшчэ Лявонаў (так яны зваліся) у ДК МТЗ у Мінску, і ў другім аддзяленні яны гралі і спявалі Ob-La-Di, Ob-La-Da The Beatles на ангельскай мове. Час быў такі. Савецкі зваўся.
  • дочка Максима Дизайнера
    20.03.2023
    наш малы рос у тым ліку на відэа-канцэртах Песняроў, хоць мы прыхільнікі заходняй цяжкой музыкі ў асноўным, але вось
    ёсць хатняе відэа, дзе малы (9 месяцаў яму тады было - ён рана навучыўся стаяць) адплясваў, смяяўся і пляскаў у далонькі пад "Касiў Ясь канюшыну"

    дзеці не могуць памыляцца ў выбары:/ 

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць