Грамадства11

У Мінску асудзілі айцішніка, які нібыта пагражаў начальніку ГУБАЗіКа

У судзе Партызанскага раёна Мінска 13 сакавіка разгледжана крымінальная справа грамадзяніна Расіі, вядучага інжынера-праграміста аднаго з прадпрыемстваў Ільі Шакірава. Яго абвінавацілі ў гвалце альбо пагрозе гвалтам у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, былога начальніка ГУБАЗіКа МУС Дзмітрыя Ковача (арт. 364 КК), паведамляе «Вясна».

Ілья Шакіраў

Суд павінен быў разглядаць і іншыя абвінавачанні, выстаўленыя Шакіраву: абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369). Аднак матэрыялы па гэтых артыкулах у працэсе не разглядаліся.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Супічэнка.

Ілью Шакірава затрымалі 30 лістапада 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

У праўладных тэлеграм-каналах праз некалькі дзён з'явілася відэа, на якім айцішніка прымушаюць назваць свой вялікі заробак, а таксама «прызнацца» ў тым, што ён пакідаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі.

Па матэрыялах абвінавачання, Шакіраў у жніўні 2022 года ў прызнанай экстрэмісцкай тэлеграм-групе (чаце) наўмысна пагражаў ужываннем гвалту ў дачыненні да Дзмітрыя Ковача і ягоных блізкіх, размясціўшы каментар, які змяшчае прыкметы вербальнай агрэсіі.

«Факт давядзення пагрозы да ведама пацярпелага пацвярджаецца абвешчанымі паказаннямі пацярпелага. Пагроза прымянення гвалту праявілася ў выказванні абвінавачаным намеры нанесці шкоду жыццю і здароўю пацярпелага і яго блізкім. Судом таксама ўлічваецца і абстаноўка, якая склалася ў краіне, калі дэструктыўнымі сіламі праводзіцца мэтанакіраваная праца, накіраваная на ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту», — паведамляў бок абвінавачання.

Дзмітрый Ковач таксама выставіў патрабаванне аб спагнанні матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды на суму 2 000 рублёў.

Суд пакараў Ілью Шакірава двума гадамі калоніі.

Матэрыяльную кампенсацыю абвінавачаны аплаціў добраахвотна да пачатку судовага працэсу.

Каментары1

  • Барл
    29.03.2023
    Вот такие у нас айтишники. Даже коммент анонимно написать не могут. Что уж говорить про простой народ(((

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень19

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава5

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць