Грамадства66

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі

Экспазіцыя пры Спаса-Ефрасіннеўскім жаночым манастыры расказвае не столькі пра яго рэлігійнае жыццё, колькі дэманструе ўнікальныя археалагічныя артэфакты і раскрывае гісторыю рэстаўрацыі самага старажытнага храма Беларусі.

Будынак былога епархіяльнага жаночага вучылішча пачатку ХХ стагоддзя, дзе размясціўся новы музей. Перад уваходам усталяваны макет, які дэманструе першапачатковае аблічча Спаса-Праабражэнскай царквы (варыянт адпрэчаны навукоўцамі). Фота: БЕЛТА

Музей знаходзіцца па-за сценамі самога манастыра, ён заняў дарэвалюцыйны будынак былога Полацкага епархіяльнага жаночага вучылішча на вуліцы Еўфрасінні Полацкай. Сама навучальная ўстанова была адкрытая пры манастыры яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, а цяперашні мураваны гмах узвялі на пачатку ХХ стагоддзя. Пра гэта паведамляе сайт Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манастве БПЦ.

Шыльда над галоўным уваходам у новую музейную прастору, якая знаходзіцца па-за сценамі самога манастыра. Фота: БЕЛТА

Экспазіцыя падзеленая на тры тэматычныя залы. Першая з іх ахоплівае агульную гісторыю манастыра ад моманту яго заснавання да нашых дзён. Дзве іншыя цалкам прысвечаныя працэсу вывучэння, рэстаўрацыі і архітэктуры Спаса-Праабражэнскай царквы ХІІ стагоддзя. Тамсама выстаўлены багаты матэрыял, сабраны беларускімі навукоўцамі падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі манастырскага комплексу.

Старадаўняя рукапісная кніга ў экспазіцыі музея. Фота: БЕЛТА
Вітрына з гістарычнымі артэфактамі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя: дарэвалюцыйныя выданні «Полацкіх епархіяльных ведамасцяў», памятныя медалі, старыя выданні акафістаў і архіўныя фотаздымкі. Фота: БЕЛТА

Ініцыятарам стварэння музейнай прасторы выступіў упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, які і адкрыў выставу разам з кіраўнікамі мясцовай адміністрацыі і ігуменняй Еўдакіяй. Падчас першай экскурсіі наведвальнікам прапанавалі пакінуць свае аўтографы незвычайным спосабам. Для гэтага выкарыстоўваліся літары старажытнага алфавіта, які даследчыкі аднавілі на аснове ўнікальных эпіграфічных надпісаў — графіці, пакінутых на фрэсках Спаса-Праабражэнскага храма амаль дзевяць стагоддзяў таму.

Музейная зала, цалкам прысвечаная археалогіі і архітэктуры Спаса-Праабражэнскага храма. У вітрынах выстаўлены арыгінальныя элементы старажытнай будаўнічай керамікі (плінфы), знойдзеныя падчас раскопак. Фота: БЕЛТА
Макет руінаванага Крыжаўзвіжанскага сабора. Фота: БЕЛТА

Адкрыццё музея вырашылі прымеркаваць да 865‑годдзя стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Гэты напрастольны крыж-каўчэг, аздоблены перагародчатай эмаллю, быў зроблены майстрам Лазарам Богшам на замову асветніцы ў 1161 годзе. З нагоды гістарычнага юбілею Міністэрства сувязі выпусціла спецыяльны паштовы блок, гашэнне якога адбылося адразу пасля адкрыцця музея. На паштовай мініяцюры страчаны падчас Другой сусветнай вайны крыж выяўлены на фоне арыгінальных фрэсак Спаса-Праабражэнскай царквы.

Каментары6

  • %
    14.06.2026
    Асабліва ВЫБЕШВАЮЦЬ гэтыя псеўда маскальскія літары. Дарэчы ў Полацку гэтым шрыфтам што толькі не распіана - ад таксовак да манастыроў. Вось ужо сапраўды рЮскі горад
  • Андрусь
    14.06.2026
    Родныя сцены...
    РПЦшныя папы адабралі будынак у Полацкага ляснога тэхнікума, які быў альма-матэр для многіх пакаленняў работнікаў лясной гаспадаркі Беларусі. Я як пабачыў загалоўную фотку ў стужцы - аж дыхаць заняло.
    Аказваецца, там папоўскі музей.
  • псеўда маскальскія літары
    14.06.2026
    %, +1, calkam zhodny

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць