Здарэнні

Учора больш за тысячу населеных пунктаў засталося з-за снегападу без электрычнасці

Адноўлена электразабеспячэнне звыш 500 населеных пунктаў, у якіх учора былі зафіксаваныя збоі з-за непагадзі і моцнага снегападу. Пра гэта ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале праінфармавала «Белэнерга».

У ведамстве адзначылі, што праблемы з электразабеспячэннем былі ліквідаваныя ў пяці сотнях населеных пунктаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Збоі былі выкліканыя непагаддзю і моцным снегападам, які здарыўся ў аўторак, 28 сакавіка 2023 года.

Часцей за ўсё непасрэднай прычынай пазапланавых адключэнняў электразабеспячэння стала наліпанне снегу на дрэвы і драты ліній электраперадач.

У «Белэнерга» канстатавалі, што складаныя ўмовы надвор'я ў Мінскай і Віцебскай абласцях захоўваюцца і ў сераду, 29 сакавіка 2023 года.

«Па стане на 10:00 раніцы 48 брыгад энергасістэмы працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння 74 населеных пунктаў, задзейнічана 51 адзінка тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна2

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць