На Зямлі чакаецца магутная магнітная бура. Метэазалежным падрыхтавацца
На Сонцы ўтварылася дзірка, у 20 разоў большая за Зямлю — паток плазмы, які вырваўся з яе, рухаецца да нашай планеты з хуткасцю 2,9 млн км на гадзіну.

NASA Goddard Laboratory for Atmospheres / NASA
«Сонечны вецер» дасягне зямлі 31 сакавіка і справакуе магутную магнітную буру практычна на ўсіх кантынентах.
Патокі плазмы здольныя шкодзіць спадарожнікам, парушаць радыёсігналы.
Падчас такіх сонечных бураў не надта добра пачуваюцца метэазалежныя людзі, таму ім трэба ўважліва паставіцца да свайго здароўя.
Каментары