Эканоміка11

У беларускім МТС расказалі, ці будуць мяняць лагатып следам за расіянамі

МТС у Расіі днямі абвясціў пра маштабны рэбрэндынг свайго лагатыпа: з яго прыбралі белае яйка, што было сімвалам мабільнага аператара з 2006 года. Выданне Office Life пацікавілася ў беларускай кампаніі МТС, ці варта зараз чакаць падобных абнаўленняў і ад яго.

Лагатып МТС
Фота: Office Life

У прэс-службе беларускай кампаніі МТС расказалі пра свае планы так: пасля таго, як пра пачатак рэбрэндынгу заявілі ў Расіі, у Беларусі звыклы лагатып таксама можа памяняць аблічча.

«СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы» з'яўляецца даччынай кампаніяй ПАО «МТС». Пытанне аб змене айдэнтыкі ў Беларусі знаходзіцца цяпер на этапе абмеркавання», — паведамілі афіцыйныя прадстаўнікі кампаніі.

Апошні раз у беларускага МТС лагатып мяняўся ў 2019 годзе, праз некалькі месяцаў пасля яго карэктавання расійскай кампаніяй.

У беларускім МТС расійскай кампаніі належыць 49%, а астатнія 51% знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы праз кампанію «Белтэлекам».

Каментары1

  • Не трэба
    31.03.2023
    Этож подорвёт СТАБИЛЬНОСТЬ

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны14

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны43

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны14

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць