Лясны савет СНД пройдзе ў Мінску 12 лістапада.

Дзевятае пасяджэнне Міжурадавага савета па лесапрамысловаму комплексу і лясной гаспадарцы краін СНД пройдзе ў Мінску 12 лістапада, паведамляюць у прэс‑службе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

Кіраўнікі лясных ведамстваў разгледзяць праграмы развіцця ляснога комплексу краін СНД, абмяркуюць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў лясной галіны ва ўмовах эканамічнага крызісу. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі мерапрыемства ўдзеляць пытанням прадухілення апустыньвання і дэградацыі зямель, стварэння мэтавых плантацый і ахоўных насаджэнняў.

«Традыцыйна ў ходзе пасяджэнняў Міжурадавага савета разглядаюцца і пытанні ўзаемадзеяння прафсаюзаў з работадаўцамі і органамі кіравання лясных галін краін Садружнасці, — расказалі ў Мінлясгасе. — Гэта тэма будзе закранута і на гэты раз, але з папраўкай на эканамічныя ўмовы, што склаліся з‑за сусветнага крызісу».

На пасяджэнні будзе разгледжаны і шэраг арганізацыйных пытанняў, звязаных з дзейнасцю Міжурадавага савета па лесапрамысловаму комплексу і лясной гаспадарцы краін СНД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?