Грамадства1616

«Стаўленне абсалютна іншае». Ігар Банцар расказаў, чым псіхіятрычны шпіталь у Польшчы адрозніваецца ад беларускага

Ігар Банцар трапіў у псіхіятрычную клініку ў Варшаве і там прабудзе сама меней тры тыдні. Са словаў Банцара, яму ўжо выставілі псіхіятрычны дыягназ і пачалі лячыць. Рок-музыкант з Гродна расказаў «Свабодзе», чым яго шпіталізацыя ў Польшчы адрозніваецца ад беларускага досведу.

Ігар Банцар у псіхіятрычным шпіталі ў Варшаве, май 2023 года. Фота: архіў героя

Як расказаў Банцар, гісторыя пачалася ранкам 27 красавіка. Ён прыйшоў у Цэнтр дапамогі сям’і ў Варшаве па кансультацыю. Як прадпрымальнік, які арганізоўвае імпрэзы, ён хацеў высветліць, як узяць чалавека на працу. Але скончылася тым, што паліцыя даставіла яго ў шпіталь у кайданках.

«Мяне затрымалі за тое, што я Банцар: што я выглядаю так, як выглядаю, маю добра пастаўлены голас, і, калі размаўляю, людзям здаецца, што я крычу. Людзі вельмі часта прымаюць маю экспрэсію за агрэсію», — кажа музыка. 

У Беларусі дыягназу не было

Музыканта прывезлі ў псіхіятрычны шпіталь у Варшаве на вуліцы Нававейскай, 27. Першы дзень ён знаходзіўся ў шпітальным карцары, у ізаляцыі. Потым яго перавялі ў агульную палату ў аддзяленні памежных разладаў.

Банцар расказаў «Свабодзе», што неафіцыйна ён ведае, які дыягназ яму паставілі — шызападобны разлад. Гэта не шызафрэнія. Паводле Міжнароднай класіфікацыі хваробаў, гэтае расстройства можа праяўляцца ў эксцэнтрычных паводзінах, неадэкватных эмацыйных рэакцыях, схільнасці да сацыяльнай ізаляцыі, незвычайных ідэях.

У Беларусі Банцару не ставілі псіхіятрычных дыягназаў. Ён быў на прымусовым абследаванні ў Навінках падчас крымінальнага пераследу. Лекары выдалі заключэнне: здаровы.

Ігару прызначылі лячэнне: ранкам і ўвечары яму даюць некалькі таблетак. Ён ведае, што прынамсі некаторыя з іх маюць заспакаяльнае дзеянне. Некаторых агрэсіўных пацыентаў у шпіталі прывязваюць, робяць ім інʼекцыі. З Ігарам такіх працэдур не праводзяць. Ён знаходзіцца ў шпіталі прымусова, не можа выходзіць на вуліцу. Наколькі ён ведае, лячэнне працягнецца мінімум тры тыдні.

«Афіцыйна ніхто нічога не паведаміў: чаму забралі, навошта. Гэта парушэнне заканадаўства», — перакананы Банцар.

Музыка плануе падаваць у суд таксама на медыкаў, якія яго трымаюць у шпіталі і нічога не тлумачаць. 

Якія ўмовы

Цягам дня ў шпіталі Ігар можа займацца сваімі справамі. На другі дзень яму вярнулі тэлефон. Ён можа заходзіць у інтэрнэт. Дазволілі наведванні. У лякарні можна глядзець тэлевізар, наведваць танцы, заняткі па арт-тэрапіі, сеансы з псіхолагам і псіхіятрам.

Ігар трымаецца веганскай дыеты. У шпіталі яго кормяць паводле адпаведнага меню. У Беларусі Ігар не мог атрымаць нават вегетарыянскае меню ў закрытых установах: ізалятары, турме, псіхіятрычным шпіталі.

Праўда, вячэра надта рана — а 17-й гадзіне, таму пацыент застаецца троху галодным. 

«Частка людзей знаходзіцца тут па ўласным жаданні. Ляжыць дзяўчына, якая тут дзясяты раз, але на выхадныя яе адпусцілі пагуляць у горад.

Бываюць цяжкія станы, калі людзі агрэсіўныя, іх прывязваюць і робяць уколы. Я бачу тут, як людзі крычаць па начах, як ператвараюцца ў гародніну. Але гэта я бачыў і ў Беларусі», — расказвае Ігар.

Паводле Ігара Банцара, у польскай лякарні лепшыя ўмовы, чым у беларускай.

«Стаўленне абсалютна іншае. Відаць, што Польшча зрабіла велізарны крок наперад, што яна зʼяўляецца часткай Еўрасаюза. Стаўленне нават да мяне змянілася. Мне прапісалі лекі і супакоіліся, што я не буду бегаць і нікога не заб’ю», — расказвае музыка.

У польскім шпіталі ёсць магчымасць камунікаваць са светам: тэлефанаваць, карыстацца інтэрнэтам, адведваць пацыента. 

«Дыскамфорту я не адчуваў, калі выключыць, як асабіста да мяне паставіліся. Усе параўнанні на карысць польскага шпіталя», — кажа Ігар.

«Свабода» звярнулася па каментарый да польскай паліцыі з пытаннямі пра абставіны затрымання Ігара Банцара. Адказу пакуль няма.

Ігар Банцар — гродзенскі музыкант, лідар гурта «Mister X». Падчас пратэстаў 2020 году станцаваў без штаноў перад машынай міліцыянтаў. Больш за год правёў за кратамі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. 18 кастрычніка 2022 году прыехаў у Польшчу. У Варшаве працягвае займацца музычнай дзейнасцю. Банцару 43 гады. Жанаты, мае траіх дзяцей.

Каментары16

  • mikola
    04.05.2023
    pablytau Krainy............Zastavausja by na Belarusi...........
  • Хопіць ужо Банцара
    04.05.2023
    Зусім чалавек звар'яцеў ад "цяжкага польскага быту". У суд ён збіраецца. Ну, гэта ўласнае права чалавека. А вось рабіць такія хайпоўныя фотаздымкі каля іконы у шпіталі - глупства і кламства. Чытаючы артыкул становіцца непрыемна ад такіх паводзінаў гэтага Банцара. Спадабалася яму, відавочна, што аб ім усё клапоцяцца. Але я лічу, што чалавек з'ехаў з глузду канчаткова.
  • Антыбанцар
    04.05.2023
    бык на вяроўцы, ну а што? Людзі маюць выказваць сваё меркаванне наконт гэтага Банцара і яго паводзінаў. Вось я лічу, што ён неадэкватна паводзіць сябе, а другі лічыць, што гэта такое праяўленне вольнасці і свабоды. Але трэба зразумець, што вольнасць і свабода, безумоўна, гэта галоўныя каштоўнасці дэмакратыі. Але і дэмакратыя не азначае уседазволенасць. Мякка кажучы, Банцар ўжо разышоўся так, што вельмі непрыемна становіцца.

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →