Свет1

Прыгожын двухсэнсоўна выказаўся пра «шчаслівага дзеда», які можа аказацца «скончаным мудаком». Журналісты высветлілі, як у Крамлі паставіліся да заявы

Адна з крыніц «Медузы» мяркуе, што Прыгожын сапраўды намякаў на Пуціна. Калі так пойдзе далей, то гэта дакладна спыняць афіцыйныя сілавікі, гаворыць іншая. 

Стваральнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын

Крытыка, з якой стваральнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын абрынуўся на Мінабароны РФ, і яго развагі пра сітуацыю на фронце пачалі «сур'ёзна турбаваць вышэйшае кіраўніцтва краіны», сцвярджаюць дзве крыніцы «Медузы», блізкія да Крамля.

9 мая Яўген Прыгожын апублікаваў 27-хвіліннае відэа, дзе не толькі зноў паскардзіўся, што яго падраздзяленні атрымалі 10% ад патрабаваных снарадаў, і прыгразіў кінуць Бахмут, але і паразважаў пра нейкага «шчаслівага дзядулю», што выклікала асаблівы рэзананс у сацсетках.

«Ёсць людзі, якія ваююць, а ёсць людзі, якія адзін раз у жыцці недзе вывучылі, што павінен быць рэзерв, — і збіраюць, збіраюць, збіраюць гэтыя рэзервы. І замест таго, каб выдаткаваць снарады забіць праціўніка, захаваць жыццё нашага салдата, забіваюць нашых салдат.

А шчаслівы дзядуля думае, што яму добра. І што рабіць далей краіне? Калі ён мае рацыю, дай бог усім здароўя. А вось што рабіць краіне, што рабіць нашым дзецям, унукам, будучыні Расіі, і як выйграць вайну, калі раптам выпадкова, я проста мяркую, акажацца, што гэты дзядуля — скончаны мудак?

Суразмоўцы «Медузы», блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, сцвярджаюць, што ў Крамлі патрабаванні Прыгожына, звернутыя да Мінабароны РФ, успрынялі як «сур'ёзную пагрозу». Адна з крыніц сцвярджае, што цяпер Прыгожын дзейнічае «не ў агульнай камандзе і не ў агульных інтарэсах» з расійскай уладай.

«У яго ёсць свой праект — Бахмут, і дзеля яго ён робіць усё. Але гэта асабісты праект, каб атрымаць уплыў на Мінабароны, каб «Вагнер» стаў галоўнай пераможнай сілай», — лічыць суразмоўца «Медузы».

Яшчэ больш негатыўна ў Крамлі ўспрынялі словы пра «шчаслівага дзядулю»: «Вядома, ён можа потым сказаць, што гэта пра [міністра абароны Сяргея] Шайгу ці пра абстрактнага абывацеля, але людзі робяць зразумелыя высновы».

Адна з крыніц «Медузы» мяркуе, што Прыгожын сапраўды прама намякаў на Пуціна. Аднак іншы суразмоўца лічыць, што гэтыя словы нельга расцэньваць як «прамую атаку» на прэзідэнта Расіі.

Суразмоўцы «Медузы», блізкія да АП, сцвярджаюць, што падобныя паводзіны Прыгожына могуць тлумачыцца «асабістым абяцаннем», якое стваральнік ПВК «Вагнер» нібыта даў Пуціну адносна даты канчатковага ўзяцця Бахмута. Крыніцы «Медузы» не ведаюць, якую менавіта дату мог пазначыць Прыгожын, але мяркуюць, што ён «зрывае дэдлайн» і нервуецца з-за гэтага. Раней ва УСУ заяўлялі, што прарасійскія сілы хочуць захапіць Бахмут да 9 мая (гэтага не адбылося).

«Дзеля асабістага абяцання ён падстаўляе рэгулярныя войскі, робіць правакацыйныя заявы. Гэта неканвенцыйныя паводзіны», — дадае адзін з суразмоўцаў «Медузы». 

Па словах крыніц, сваімі заявамі Прыгожын перайшоў «чырвоныя лініі».

Па ацэнцы суразмоўцаў, такія дзеянні могуць прывесці да сур'ёзных праблем, нягледзячы на ​​сувязі Прыгожына ў вышэйшых расійскіх колах. 

Крыніцы «Медузы» называюць сярод «заступнікаў Прыгожына» кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава і тульскага губернатара, былога ахоўніка Пуціна Аляксея Дзюміна. Яшчэ адным «заступнікам» да нядаўняга часу лічыўся Юрый Кавальчук — мільярдэр і сябар Пуціна, аднак, па даных крыніц «Медузы», ён апошнім часам «аддаліўся» ад кіраўніка ПВК.

Крыніца «Медузы» ў адным з дзяржаўных СМІ сцвярджае, што прапагандысты ўжо атрымалі ад Адміністрацыі прэзідэнта «папярэджанне», што калі Прыгожын і надалей працягне крытыкаваць Міністэрства абароны і распавядаць пра «няўдачы на фронце», то ў публікацыях яго варта «пазіцыянаваць як здрадніка» Расіі. 

Раней газета The Washington Post сцвярджала, што Мінабароны РФ рыхтавала публічную кампанію з крытыкай Прыгожына, але не змагло яе арганізаваць. Цяпер распрацоўка аналагічнай кампаніі вядзецца ўжо ў Адміністрацыі прэзідэнта — на выпадак, калі «Прыгожын працягне адрывацца». 

Пры гэтым суразмоўцы «Медузы», блізкія да Крамля, мяркуюць, што на гэтым улады не спыняцца:

«Пакуль «Вагнер» там [на фронце], Прыгожыну мала што пагражае, ён мае магчымасць выйсці на прамы дыялог з прэзідэнтам. Але калі так пойдзе далей, то гэта дакладна спыняць афіцыйныя сілавікі».

Сам Яўген Прыгожын адмовіўся адказваць на пытанні «Медузы», у тым ліку пра тое, якога «дзядулю» ён меў на ўвазе: «Я ўжо шмат разоў паўтараў, што варожым выданням каментароў не даю. Як толькі падобныя пытанні прыйдуць ад неангажаванага расійскага выдання, я з задавальненнем на іх адкажу». Раней Прыгожын неаднаразова каментаваў публікацыі «Медузы».

Каментары1

  • Freddy
    10.05.2023
    пиар пригожина это на правах рекламы или что-то личное? 

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?8

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку з'явіўся прыгожы мурал з Усяславам Чарадзеем ФОТА

У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе1

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая II13

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку9

Сёння зноў перакрыюць вуліцы Мінска з-за рэпетыцый параду4

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам6

«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу17

Бяляцкага ў Горацкай калоніі вярнулі з ПКТ у атрад і пазбавілі перадачаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?8

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →