Усяго патроху22

У каментах у Instagram можа адбыцца перадазіроўка GIF-файламі

Цяпер вы можаце проста хутка пакінуць анімацыю ў якасці каментара да паведамлення ці відэа замест таго, каб прымушаць сябе што-небудзь напісаць.

Гэтая і ўсе наступныя выявы: Meta

Магчыма, цёмныя часы надышлі для каментаў у Instagram. Зараз кожны ахвотны зможа запампоўваць GIF-файлы. Такім чынам, аматарам пачытаць каментары ў Instagram прыйдзецца нясоладка: апроч мірыядаў эмоджы з баклажанамі, у раздзел каментароў дададуць яшчэ GIF-выявы з мопсамі на арэлях і з Лукашэнкам, які корміць морквай Стывена Сігала (так, ёсць і такое).

Функцыя раней ужо была ўключана для некаторых карыстальнікаў у рэжыме абмежаванай даступнасці. Цяпер Meta разблакавала гэтую функцыю для глабальнага выкарыстання, і яна павінна ўжо быць даступнай для ўсіх. GIF-файлы запампоўваюцца праз бібліятэку Giphy, да якой можна атрымаць доступ, націснуўшы кнопку новага GIF-файла, якая знаходзіцца справа ад поля для ўводу каментароў.

Meta таксама выпускае новыя магчымасці рэдагавання Instagram Reels, якія дадаліся да новых функцый, падобных да тых, што ёсць у TikTok. Згодна з прэс-рэлізам, вы зможаце, напрыклад, раздзяляць відэа, паскараць ці запавольваць яго (рэжым слоў-мо).

Паскарэнне і запавольванне відэа

Нагадаем, што ў красавіку кампанія абвясціла пра вялікія змены, унесеныя ў працэс рэдагавання відэа. Цяпер карыстальнікі могуць наладжваць загружаныя відэакліпы, аўдыя, налепкі і тэкставыя накладкі на адным экране замест таго, каб рабіць гэта асобнымі этапамі. Кадры, якімі дзялілася кампанія ў прэс-рэлізе, паказваюць функцыю рэдагавання часовай шкалы, падобную да той, што ёсць у TikTok, якая дапамагае выбудоўваць аўдыя— і відэакліпы і робіць пераходы больш плаўнымі.

Рэдагаванне відэа, выведзенае на адзін экран

Карыстальнікі Instagram таксама атрымаюць новы спосаб пошуку папулярных відэа. Абнаўленне да таго ж уключае інструменты для стваральнікаў, якія дазваляюць аналізаваць прадукцыйнасць іх кантэнту і ўзаемадзейнічаць з фанатамі. Новы дадатак да прыборнай панэлі аналітыкі будзе паказваць агульны час, праведзены аўдыторыяй за праглядам Reel-відэа (уключаючы паўторы), а таксама сярэдні час прагляду, і будзе паведамляць стваральніку, калі новы падпісчык знаходзіць іх праз Reel-відэа.

Каментары2

  • даведка
    25.05.2023
    Здесь должна была быть другая gif-ка с Лукашенко «Наливай!».
  • TedorIT
    25.05.2023
    Кто не в курсе: Инстаграм сохраняет все ваши комментарии которые вы удалили или очистили переписки . Если редакции НН нужно скажу где.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным3

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната3

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі2

У Глыбоцкім раёне заўважылі аблокі, падобныя да вымені. Што за яны?1

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем6

Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага4

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным3

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць