Грамадства66

Польскі генерал адказаў Лукашэнку і назваў перадумовы вызвалення Беларусі

У эфіры «Układ otwarty — Igor Janke» былы камандуючы Сухапутнымі войскамі Польшчы, былы намеснік міністра абароны генерал Вальдэмар Скшыпчак адказаў на выпады Аляксандра Лукашэнкі і прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова ў свой бок.

Генерал Вальдэмар Скшыпчак. Фота: Wikimedia Commons

Адказ на крытыку Лукашэнкі

«Каля года таму, напэўна, у красавіку, я сказаў, што ва Украіне знаходзяцца ўзброеныя фармаванні жаўнераў-беларусаў, якія паставілі за мэту падтрымку ўкраінскай арміі.

Я лічу, што беларусы моцна далучыліся да абарончай вайны, якую праводзіць Украіна супраць расійскай агрэсіі. Падаецца, што атмасфера ў Беларусі абсалютна спрыяе таму, каб Лукашэнка перастаў быць кіраўніком гэтай краіны і каб гэтая дзяржава змяніла сістэму кіравання. 

Не хачу ацэньваць, якія для гэтага ёсць магчымасці, не маю глыбокіх ведаў, каб ацэньваць, што адбываецца зараз у беларускім грамадстве. Але чарговы раз выкажу погляд, што беларускія вайсковыя фарміраванні, якія ў гэты момант ваююць на баку Украіны, пасля заканчэння баявых дзеянняў пойдуць на Беларусь. Яны вернуцца да сябе, бо ў іх не будзе патрэбы ва Украіне. 

Падаецца, яны (беларускія добраахвотнікі. — «НН») выразна гэта акцэнтуюць, што яны для таго і змагаюцца за вольнасць Украіны, каб потым усе, хто падтрымлівае Беларусь і думае аб вольнай Беларусі, таксама пачалі змаганне за яе вызваленне.

Я выказаў гэты погляд і лічу, што так будзе, хаця я не магу прагназаваць напэўна.

[З Лукашэнкам і Крамлём] адбыўся не абмен поглядамі, а істэрыя з таго боку. Я лічу, што тое, што я сказаў, не атака на тых спадароў з Крамля, але мне вельмі прыемна, што яны гэта так успрынялі. У іх, напэўна, нервы не вытрымліваюць, калі яны так хутка ўпадаюць у істэрыку, а гэта добры знак для нас, добры знак для беларусаў.

Усе пра гэта кажуць і ўсе ведаюць, што Лукашэнка больш за два гады знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, па сутнасці, ён заціснуты Пуціным і стаў яго такой марыянеткай альбо нават горш.

Другое пытанне, трэба нагадаць нам усім, а таксама «гісторыкам» з Крамля і Мінска, што гэта яны атакуюць Польшчу каля двух гадоў, штурмуючы мігрантамі нашу мяжу і імкнучыся стварыць канфлікт на нашай усходняй граніцы. 

Я лічу, што было столькі гэтых атак і інцыдэнтаў, якія сталі дастатковымі нагодамі для ваеннага адказу Польшчы на гэтыя дзеянні Беларусі, бо Беларусь з намі знаходзіцца ў стане неабвешчанай вайны. Яна нас бесперапынна атакуе, увесь час гэтую граніцу штурмуюць, увесь час Лукашэнка пагражае, што гатовы да канфрантацыі з Польшчай». 

Перадумовы для вызвалення Беларусі

Далей генерал Скшыпчак адзначыў, што вызвольныя сілы могуць перамагчы толькі пры некалькіх умовах.

«Па-першае, Расія павінна быць не ў стане ніякім чынам дапамагчы Беларусі. Але гэта будзе залежыць ад НАТА і ад Украіны, якая, на маю думку, нават перад перамір’ем паставіць расійскай арміі шах самой пагрозай контрнаступу. Расіяне не змогуць зрушыцца з Украіны, бо кожны рух расійскіх войскаў з Украіны на Беларусь украінцы выкарыстаюць — і расіяне пра гэта ведаюць. 

Лукашэнка не мае такога патэнцыялу, каб эфектыўна змагацца з такой пагрозай, якая, напрыклад, узнікне пры заходзе з Украіны двух выбітных, добрых, элітарных палкоў, якія цудоўна ваююць.

Нарэшце, я ўпэўнены, — кажа генерал, — што беларуская армія не захоча біцца за Лукашэнку. Генеральская эліта з яго атачэння, канечне, будзе хацець яго абараняць, але беларускае войска — не і грамадства таксама — не»,— сказаў ён. 

«Я перакананы, што з цягам часу беларускае грамадства эвалюцыянуе і ўбачыць, што адбываецца за паўднёвымі межамі», — кажа Скшыпчак.

«А цяпер ключавое пытанне — гэта каб дзеянні Еўрапейскага саюза ўзмацнілі гэтыя ўмовы, каб ішла падтрымка ўсім тым беларусам, якія чакаюць, што Еўропа дапаможа Беларусі», — адзначыў ён.

Уплыў размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

«Нават калі ядзерная зброя будзе размешчана на тэрыторыі Беларусі, яна будзе ў руках расіян. Лукашэнка не будзе прымаць рашэнне аб выкарыстанні ядзернай зброі, бо яна яму не належыць. Гэтая будзе зброя пад кантролем расіян». 

«Гэтае размяшчэнне не змяняе нічога ва ўсёй гэтай сітуацыі па прычыне таго, што носьбіты ядзернай зброі, якія мае НАТА, дасягаюць далёка за Мінск. І няма ніякай патрэбы размяшчаць зброю на тэрыторыі Польшчы ці Літвы, — кажа генерал. — Таму я гэтаму шантажу і істэрыі Крамля і Мінска не паддаваўся б». 

«Падаецца, што маштаб праблем, якія чакаюць Расію, будзе ўзрастаць кожны дзень».

Чаму Украіна мае права падтрымаць дзеянні супраць Лукашэнкі

«Лукашэнка — прамы ўдзельнік вайны супраць Украіны. Ён увесь час падтрымлівае Пуціна: дае аэрадромы, дае базы, з тэрыторыі Беларусі наносіліся ўдары па заходняй і цэнтральнай Украіне.

Я лічу, што ў выпадку перамір’я Украіна мае права (бо Лукашэнка — гэта агрэсар) узяць удзел у збройнай падтрымцы палка Каліноўскага і беларускіх фарміраванняў. І Лукашэнка гэта ўсведамляе — ён учыніў агрэсію супраць Украіны і цяпер тая мае поўнае права падтрымаць усіх, хто хоча, каб той адказаў за супольную з Пуціным агрэсію.

Падаецца, што беларусы могуць разлічваць на вельмі моцную падтрымку Украіны. А мы, напэўна, не будзем адмаўляць ёй у падтрымцы.

Сёння ацэнка сітуацыі ва Украіне [адносна Ціханоўскай і палка Каліноўскага] не такая, якой яна будзе праз адзін, два ці тры месяцы. Таму пабачым, што будзе».

Чытаць таксама:

Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі» — экс-намеснік міністра абароны

«Хворы генерал». Лукашэнка пракаментаваў заявы экс-намесніка міністра абароны Польшчы пра непазбежнае паўстанне ў Беларусі

Расія абароніць братнюю Беларусь — Крэмль на заявы польскага генерала

Каментары6

  • Историк
    27.05.2023
    св, всё будет прекрасно: разминируют, где надо, и зайдут!!! Не надо было участвовать в Агрессии против Мирной и Свободной Украины, но что уже рассуждать - пришло время ПЛАТИТЬ ПО СЧЕТАМ!!!
  • Ешпчоо
    27.05.2023
    Уся Беларусь ВКЛ прагне вызвалення!
  • Valadzimir
    27.05.2023
    І тут пана понесло.

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі36

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах1

Пад Мінскам бусел купаўся ў возеры разам з людзьмі ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі36

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →