Свет44

Польскі віцэ-міністр: Без вызвалення Пачобута ні пра якое паслабленне санкцый гаворкі не будзе

Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік даў інтэрв'ю Польскаму прэс-агенцтву, у якім не выключыў увядзення супраць Беларусі новых санкцый, калі рэжым Лукашэнкі не спыніць аптыпольскую палітыку. 

Мацей Вонсік. Фота: PAP

«Польшча — акно ў свет для Беларусі. Хай Беларусь карыстаецца гэтым акном разважліва і рацыянальна. Мы не пагаджаемся ні на які пераслед польскіх дзеячаў. Будзем рэагаваць усё мацней», — заявіў Вонсік.

Таксама ён адзначыў, што Польшча чакае ад беларускага боку вызвалення Андрэя Пачобута. І толькі пасля таго можна будзе казаць пра магчымасць хоць бы якога паслаблення накладзеных санкцый.

Учора з'явілася інфармацыя, што з 1 чэрвеня і да асаблівага распараджэння Польшча закрывае рух праз беларуска-польскую мяжу для грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, саставаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, кіраўнік МУС Польшчы вырашыў уключыць у санкцыйны спіс 365 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, а таксама 20 структур і 16 прадпрымальнікаў, пераважна звязаных з расійскім капіталам.

Усё гэта — рэакцыя на рашэнне лукашэнкаўскага суда асудзіць журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 26 мая Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыю і пакінуў прысуд у сіле.

Каментары4

  • А як жа іншыя
    30.05.2023
    А як Пачобута вызваляць то хоць трава не расці...
  • mikola
    30.05.2023
    А як жа іншыя, // ne zgodzen -USIH na JAGO...
  • ром
    30.05.2023
    Нихто яго не вызвалить
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным2

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната3

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі2

У Глыбоцкім раёне заўважылі аблокі, падобныя да вымені. Што за яны?1

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем6

Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага4

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным2

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць