Грамадства1313

75 гадоў Святлане Алексіевіч. Нобелеўскі лаўрэат, якая раздзяліла долю свайго народа

Яна не атрымала ад дзяржавы ні медалёў, ні званняў, у той час як ордэны раздаюцца прапагандыстам і расійскім кампазітарам. У дзень 75-годдзя Святланы Алексіевіч расказваем, як народная любоў і трагічны лёс беларускага грамадства змянялі першую нобелеўскую лаўрэатку з Беларусі.

Уладную непрыязнасць Святлана Алексіевіч быццам успадкавала ад беларускіх пісьменнікаў Алеся Адамовіча і Васіля Быкава, вучаніцай якіх яна сябе называе. Абодва былі ў апазіцыі да познесавецкай, а пасля і лукашэнкаўскай улады, стаялі ля вытокаў Беларускага Народнага Фронту. Алексіевіч доўгі час жыла ўдалечыні ад рэжыму Лукашэнкі і яго пільнай увагі, вярнуўшыся на радзіму толькі ў 2013 годзе.

Тым не менш Андрэй Хадановіч адзначаў

«Імя Святланы Алексіевіч зачапіла Аляксандра Лукашэнку за жывое. Адчувалася нейкая крыўда на спадарыню Святлану. Хаця гэта, хутчэй, тычылася выказванняў Алексіевіч у прэсе, а не яе твораў».

Год вяртання ў Беларусь стаў для яе шмат у чым вызначальным, да ўсяго іншага яна выдала сваю апошнюю на гэты момант кнігу «Час сэканд-хэнд», а таксама стала лічыцца адным з фаварытаў у прэтэндэнцтве на Нобелеўскую прэмію.

Нобеля па літаратуры яна атрымае толькі ў 2015 годзе, а да гэтага цяжка перажыве падзеі расійскай агрэсіі супраць Украіны, бо сама, як прызнаецца, напалову ўкраінка. Тады, у 2014 годзе, Алексіевіч выказала сваё трывожнае і прарочае прадчуванне:

«Сёння свет зноў пачынае баяцца: што там, у гэтай яме, у гэтай бездані, якая мае ядзерную зброю, шалёныя геапалітычныя ідэі і не валодае паняццямі аб міжнародным праве? […] Увогуле, мне здаецца, будзе вялікая вайна. Я думаю, што імперыя яшчэ не сышла. І асабіста ў мяне вельмі трывожнае адчуванне, што без крыві яна не сыдзе. Тое, што вайна будзе ва Украіне, — гэта несумненна. І тое перамір’е, пра якое дамовіліся ў Мінску, — яно ненадоўга».

2015 год стаў трыумфам для Алексіевіч. Імя пісьменніцы ў сувязі з атрыманнем Нобелеўскай прэміі прагучала на ўвесь свет, беларусы былі поўныя гонару за сваю суайчынніцу. Гэтая падзея зацямніла сабой малапрыкметныя прэзідэнцкія выбары, на якіх Лукашэнка «перамог» чарговы раз. 

Фота: БелаПАН

Гэты ж час стаў часам спрэчак пра тое, да чыёй жа культуры варта адносіць рускамоўную пісьменніцу беларуска-ўкраінскага паходжання. Кожны з бакоў лічыў яе перамогу сваёй. Не магла вызначыцца і сама Алексіевіч. Вось як тады яна скончыла сваю нобелеўскую лекцыю:

«У мяне тры дамы — мая беларуская зямля, радзіма майго бацькі, дзе я пражыла ўсё жыццё, Украіна, радзіма маёй мамы, дзе я нарадзілася, і вялікая руская культура, без якой я сябе не ўяўляю. Яны мне ўсе дарагія. Але цяжка ў наш час казаць пра любоў».

Але ўжо на цырымоніі ўзнагароджання з яе вуснаў упершыню ў гісторыі Нобеля прагучала беларуская мова, «мова майго народа», як адзначыла лаўрэатка. 

На вышэйшым узроўні Святлану Алексіевіч павіншавалі, але не больш. Алексіевіч не была адзначаная ніводнай беларускай узнагародай за сваё вялікае дасягненне, хоць за год да таго за высокія спартыўныя дасягненні біятланістка Дар’я Домрачава атрымала цэлага «Героя Беларусі». Першая ж беларуская нобелеўская лаўрэатка да такога высокага звання, на думку Міністэрства культуры, «не можа быць прадстаўленая».

Архіўнае фота Ірыны Арахоўскай

Высокі статус Алексіевіч рабіў кожнае яе слова гучным, а меркаванне важкім. Несупадзенне поглядаў з дзяржаўнай ідэалогіяй стварала ўсё большую напругу паміж пісьменніцай і ўладамі. Не мінула месяца з моманту атрымання Нобеля, з якім яе віншавалі на вышэйшым узроўні, адзначаючы важнасць яе творчасці не толькі для беларусаў, як раптам Лукашэнка на ўзнагароджанні расійскага кампазітара Віктара Дробыша накінуўся на пісьменніцу:

«Скажу зноў жа пра нашых асобных «творцаў», творчых асобаў, нават лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія не паспелі яшчэ яе атрымаць, выехалі за межы краіны і пастараліся цэбар бруду выліць на сваю краіну. Гэта няправільна, гэта не апазіцыйнасць. Гэта абсалютна няправільна, таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая яна ёсць. Калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеешся яе, значыць, ты перш за ўсё дрэнны сын».

Дрэнна Алексіевіч казала, вядома, не пра краіну, а пра яе палітычныя рэаліі. Лукашэнка такое ўспрымае за асабістую абразу, але высокі статус лаўрэаткі пакуль не даваў магчымасці да яе чапляцца — яе існаванне на афіцыйным узроўні проста ігнаравалася.

Пісьменніца не выступала на 100-годдзі БНР, але ад яе імя быў прачытаны пранікнёны зварот, напоўнены нацыянальна-патрыятычным пафасам. Публічна заступалася за палітычных зняволеных, у тым ліку па гучнай справе БелТА супраць Tut.by. Абуралася вяртаннем сілавікоў да спадчыны НКВД і ўзгодненым вандалізмам у Курапатах. Урэшце яна канчаткова ўсвядоміла сябе нацыянальна:

«Вядома ж, я — беларуска. І гэта мая родная мова — беларуская, хоць я на ёй і не размаўляю. Не размаўляю па той прычыне, што ўся практыка майго жыцця — гэта руская мова і руская культура. Але я сябе адчуваю беларускай, беларуская зямля — ​​мая зямля, мой бацька адсюль. Я іншага жыцця не ведаю, толькі жыццё тут, нягледзячы на ​​тое, што я жыла і ў Еўропе. Мая зямля — ​​Беларусь».

Яе імя стаяла першым пад лістом беларускай інтэлігенцыі, якая звярнулася да кіраўніцтва Літвы з просьбай пахаваць знойдзеныя парэшткі нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.

Да лёсавызначальнага 2020 года Алексіевіч падышла ў статусе чалавека, чыё імя было забаронена згадваць у пазітыўным ключы на дзяржаўным тэлебачанні. Нелюбоў была ўзаемнай. Пісьменніца шчыра і горача падтрымала прэзідэнцкія памкненні Віктара Бабарыкі.

«Народ прагне толькі аднаго — сумленных выбараў. Ніхто не хоча крыві», а «час Лукашэнкі сышоў», — канстатавала яна.

Калі ўсіх моцных кандыдатаў выбілі з барацьбы за прэзідэнцкае крэсла, Алексіевіч падтрымала кампрамісную асобу Ціханоўскай. Пасля фальсіфікацыі вынікаў выбараў і жорсткага разгону і катавання пратэстоўцаў на правах маральнага аўтарытэту міжнароднага ўзроўню ўвайшла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады. Лукашэнкаўскія ўлады, чые маральныя абмежаванні з кожным днём усё больш размываліся, ужо не адчувалі за сабой абавязку далікатнічаць з нейкімі там лаўрэаткамі.

Алексіевіч ідзе на допыт у Следчы камітэт

На Алексіевіч пачаўся маральны ціск, яе выклікалі на допыты. У канцы верасня 2020 года пісьменніца пакінула Беларусь, афіцыйна — накіравалася на лячэнне, але ўсім было відавочна — у выгнанне. 

З таго часу лукашэнкаўская прапаганда пра славутую ўраджэнку Беларусі піша выключна ў эпітэтах «хворая жанчына» і «старая дура»

У 2022 годзе, у разгар расійскага ўварвання ва Украіну і шырокамаштабнага тэрору, распачатага ў краіне Лукашэнкам, яшчэ адзін беларус, Алесь Бяляцкі, атрымае Нобелеўскую прэмію. Гэты Нобель яшчэ больш трагічны — праваабаронца з 2021 года застаецца за кратамі. Такая рэчаіснасць цяпер у беларусаў: або ты за кратамі, або ў выгнанні.

Алексіевіч гэтага перыяду ўжо не тая пісьменніца, поўная сумненняў і спадзяванняў, што была дзесяць гадоў таму:

«Кажуць пра вялікую рускую культуру, але галоўнае ў гэтай «вялікай рускай культуры» — гэта культура вайны. Я разумею, што наша Беларусь акупаваная. Гэта не тая асобная краіна, яе няма, гэта частка Расіі», — жорстка падсумоўвае пісьменніца.

Сёння творца працуе адразу над чатырма рукапісамі: пра каханне, пра стараць, пра беларускую рэвалюцыю і, вядома, пра вайну ва Украіне. 

«Шчасце было ўбачыць, што Украіна не пала, дала ўсім нам шанец паверыць у нашу агульную будучыню».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Студент
    31.05.2023
    Спасибо, не надо.
  • Беня
    31.05.2023
    Народ какой? Богоизбранный?
  • Нобель у беларусаў адзін
    31.05.2023
    Не Азаранка, але і не беларуска. 

    Калі нейкая цёця Валя вырастае на трасянцы, але старацца размаўляць "культурна, па-русскі", як у тэлевізары або ў інстаграмчыку, то яшчэ ладна. Але ж, калі культурны дзеяч свядома абірае расейшчыну, то гэта добры маркер таго, з кім ён насамрэч. 

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі6

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі атакавалі расійскі порт Усць-Луга, праз які экспартуюцца беларускія нафтапрадукты

На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля звальненняў12

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах2

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя6

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана4

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў4

Прадпрымальная жыхарка Брэста скачвала ў інтэрнэце чужое порна і прадавала як сваё17

У мінскай Серабранцы па двары бегаў янот ВІДЭА

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі6

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →