Беларусы могуць падавацца на фінскія візы праз візавыя цэнтры ў Расіі
Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Святлана Ціханоўская.

«З 24 сакавіка беларусы могуць часова падаваць дакументы на фінскую візу ў візавых цэнтрах VFS у Расіі. Рашэнне дапаможа тым, хто плануе запытаць візу — па працы, па вучобе, да блізкіх сваякоў і не толькі», — паведамляецца ў тэлеграм-канале з пазнакай, што рашэнне стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням Згуртавання Беларусаў у Фінляндыі і Офіса Святланы Ціханоўскай.
Каментары