Вайна55

Расійскі прызёр Паралімпіяды з парушэннямі інтэлекту пайшоў на вайну і загінуў

Аляксандр Рабатніцкі з дыягназам «арганічнае паражэнне мозгу» даслужыўся да камандзіра аддзялення ў разведцы.

Аляксандр Рабатніцкі. Фота: Паралімпійскі камітэт Расіі

Расійскі паралімпіец з парушэннем інтэлекту Аляксандр Рабатніцкі загінуў на вайне супраць Украіны.

У спартсмена было дыягнаставана «арганічнае паражэнне мозгу», але расійскае Мінабароны ўсё адно заключыла з ім кантракт, піша «Сибирь. Реалии».

30-гадовы Рабатніцкі даслужыўся да камандзіра аддзялення ў разведцы. Дакладную дату і абставіны яго гібелі родным і сябрам не паведамілі.

Па словах знаёмых Рабатніцкага, ён не змог прыстасавацца да жыцця пасля заканчэння спартыўнай кар'еры. Каля года таму ў яго з'явілася гульнявая залежнасць. На вайну паралімпіец пайшоў добраахвотна — каб расплаціцца з даўгамі.

Рабатніцкі скончыў карэкцыйную школу, пазней стаў заслужаным майстрам спорту па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў з парушэннем інтэлекту. На Паралімпійскіх гульнях у Токіа ў 2020 годзе ён узяў срэбра ў бегу на 1500 метраў сярод спартсменаў з паказчыкам IQ ніжэй за 75.

Гэта не першы выпадак, калі ў Расіі на вайну ішлі людзі з парушэннем інтэлекту. Так, з калоніі на вайну завербавалі забойцу Аляксандра Нагарнюка, у якога было дыягнаставаная «разумовая адсталасць».

У 2022 годзе Нагарнюку прысудзілі 6 гадоў калоніі за забойства «з-за пакета піва і тэлефона». У 2023 годзе яго памілаваў Пуцін, а ў 2024 годзе мужчына загінуў падчас штурму, так і не выплаціўшы кампенсацыю, прысуджаную судом маці яго ахвяры.

Каментары5

  • Андрусь
    26.03.2025
    Ды гэта ж проста ўвасабленне агульнага псіхічнага партрэта ўсіх расійцаў, якія ідуць заваёўваць іншую краіну і забіваць украінцаў.
  • Проста жыхар
    26.03.2025
    Не, ну тут усё слушна: парушэнні інтэлекту — папёрся ваяваць за палацы путлера. І скончыў як мае быць. Шкада толькі, што яго імя не Максім.
  • барадзед
    26.03.2025
    на вялікі жаль на гэтай вайне гінуць найгоршыя маскалі

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць