Вайна

«Людзі грукалі, але ніхто не адчыніў». Жыхар Кіева распавёў, як у выніку сённяшняга абстрэлу загінула яго жонка

Акрамя жонкі Яраслава, загінулі яшчэ два чалавекі, у тым ліку дзіця. Усе яны ў той час накіроўваліся ў сховішча.

Жыхар Кіева Яраслаў, чыя жонка загінула падчас атакі расіян 1 чэрвеня, расказаў, што людзі прыбеглі ноччу да сховішча, але ім ніхто не адчыніў, піша «Украінская праўда».

«Была трывога, людзі беглі ў сховішча. Сховішча проста не адчынілі і ўсё. Людзі грукалі, вельмі доўга грукалі. І ніхто. Былі там жанчыны, дзеці і ніхто не адчыніў… у той момант прыляцела».

Жонка Яраслава загінула на вуліцы ў Дзяснянскім раёне Кіева, калі з дзіцем бегла ў сховішча. Дзіця засталося жывым.

Сам Яраслаў паведаміў, што быў побач з сям'ёй, але калі яны не змаглі дагрукацца да сховішча, то ён пабег на другі бок паклікаць, каб адчынілі.

Больш за дзесяць чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Раніцай Генштаб УСУ паведаміў, што ўначы вораг ізноў ужыў ракеты аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» па аб'ектах грамадзянскай і крытычнай інфраструктуры сталіцы і вобласці. Паводле папярэдніх звестак, сіламі і сродкамі Паветраных сіл 10 з 10 ракет было знішчана.

У выніку падзення абломкаў расійскіх ракет у Кіеве загінулі 3 чалавекі, сярод якіх дзіця.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж149

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць