Вайна33

У Белгародскай вобласці рыхтуюцца да эвакуацыі цэлага горада

Улады Белгародскай вобласці пачынаюць эвакуацыю горада Шабекіна, які знаходзіцца за пяць кіламетраў ад мяжы з Харкаўскай вобласцю Украіны. Заклікі да эвакуацыі прыгранічных населеных пунктаў гучалі ў Расіі і раней, але ўпершыню рашэнне аб вывазе жыхароў датычыць райцэнтра з насельніцтвам 40 тысяч чалавек, піша BBC. 

Шабекіна сёння днём. Фота: SOTA

Абстрэлы Шабекіна і яго наваколляў узмацніліся апошнія некалькі дзён. Мясцовыя жыхары паведамлялі аб разрывах снарадаў. Апошнія дні ў горадзе пастаянныя перабоі з электрычнасцю і вадой. 

У чацвер раніцай у сацыяльных сетках распаўсюдзілася відэа падпаленага шматпавярховага будынка, як мяркуецца, інтэрната, у цэнтры горада, побач з гарадской адміністрацыяй. Агонь, як бачна на кадрах, ахапіў увесь дах будынка, пажарных службаў побач не было.

Напярэдадні губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што дамовіўся з уладамі некалькіх рэгіёнаў аб прыёме каля 1200 чалавек. Ён заявіў, што першыя некалькі соцень жыхароў будуць вывезены ў Пензу і ў Калужскую вобласць. У сераду мясцовыя ўлады паведамлялі таксама, што жыхароў Шабекіна будуць перавозіць у Варонежскую вобласць.

У чацвер раніцай Гладкоў запісаў паведамленне, у якім сказаў, што падчас інтэнсіўных абстрэлаў эвакуацыя будзе прыпыненая, аднак паабяцаў, што тым, каму трэба будзе з'ехаць тэрмінова, дапамогуць.

Гладкоў адмаўляў паведамленні аб пранікненні баявых груп з Украіны на тэрыторыю Белгародскай вобласці.

Па сцвярджэнні прадстаўніка Мінабароны Расіі, вайскоўцы спынілі спробу пранікнення на тэрыторыю Шабекінскага раёна баявых фарміраванняў з Украіны.

На гэтым фоне байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса, які атрымаў вядомасць пасля нядаўняга рэйду праз мяжу Украіны з Расіяй у суседні з Шабекінскім Грайваронскі раён Белгарадчыны, заявілі ў чацвер раніцай, што рыхтуюцца трапіць у Шабекіна. «Зусім хутка будзе мяжа Шабекіна», — заявіў адзін з байцоў гэтага падраздзялення ў апублікаваным відэа.

Пазней ва ўкраінскіх каналах з'явіліся відэа перастрэлкі, якая, як паведамлялася, ідзе на ўскраіне Шабекіна. Ідэнтыфікаваць месца перастрэлкі цяжка, сцвярджаецца, што баі ідуць у Новай Тавалжанцы і Цітоўцы, двух населеных пунктах на паўднёвы захад ад Шабекіна. Тавалжанка амаль ушчыльную прылягае да мяжы з Украінай.

«Патэлефануйце мне, прашу»

У ранішнім паведамленні губернатар Гладкоў казаў, што за мінулыя суткі восем чалавек атрымалі раненні ў выніку абстрэлаў. Пазней з'явіліся паведамленні аб 11 пацярпелых у некалькіх населеных пунктах Шабекінскага і суседняга з ім Грайваронскага раёна.

«Дзесяць чалавек паступіла з Шабекінскай гарадской акругі і адзін жыхар Барысаўскага раёна. Усе атрымалі мінна-выбухныя траўмы рознай ступені цяжкасці. Чатыры чалавекі з 11 знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане», — расказаў інфармагенцтву ТАСС Раман Працэнка, кіраўнік Белгародскай гарадской бальніцы нумар 2.

Сацыяльныя сеткі напаўняюцца аб'явамі ад людзей, якія шукаюць транспарт для таго, каб з'ехаць. «Калі ласка, дапамажыце забраць пажылога чалавека з Шабекіна. Хоць бы да Белгарада, мы туды прыедзем, забяром. Патэлефануйце мне, прашу», — напісана ў адной з тыповых аб'яў.

«Перакладнымі шляхамі жыхароў вывозяць»

Уражанні ад таго, як арганізаваны выезд з горада, у жыхароў Шабекіна розныя. «Мая сваячка — адна з тых, хто, не чакаючы, калі з ёй звяжуцца, выйшла разам з суседзямі на прыпынак і цяпер ужо едзе разам з імі за межы горада, — цытуе РБК адну з жыхарак, Юлію. — Яны перакладнымі шляхамі жыхароў вывозяць, і старым, і малым — усім дапамагаюць».

Ганна, іншая жыхарка, спрабуе дамовіцца аб вывазе нямоглай сваячкі.

«Свякроў ляжачая, пасля інсульту. Вывезці няма каму. Горад зараз зноў пад абстрэлам. Сувязі няма. Да адміністрацыі не датэлефанавацца. Звярталіся яшчэ ўчора ў адміністрацыю. Адказалі, што ў Маскоўскую вобласць — да нас — не павязуць.

Улады Расіі пакуль не каментавалі сітуацыю па сутнасці.

Прэс-сакратар прэзідэнта Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійскі лідар «у сувязі з сітуацыяй вакол Шабекіна пастаянна атрымлівае даклады з Міністэрства абароны, Пагранслужбы, ФСБ, МНС».

Сам Пуцін праводзіў дыстанцыйную нараду ў гонар Дня абароны дзяцей. Сказаў, што верыць у Дзеда Мароза і што той важнейшы за яго. 

Каментары3

  • 100%
    01.06.2023
    А што здарылася???;)))))
  • За Бучу і Ірпень
    01.06.2023
    Яшчэ мала рашысцкім акупантам насыпаюць! Трэба каб адчулі і Бучу, і Ірпень на сабе. Жыве Беларусь! Слава Украіне!
  • Абу
    01.06.2023
    Эвакуююць услед за расейскім караблём.

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі19

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына нечакана вылекаваўся ад ВІЧ пасля перасадкі звычайных ствалавых клетак1

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яе некалькі метраў працягнула па асфальце9

У новым Нацыянальным гістарычным музеі пачаліся аздобныя працы, апошні вежавы кран знялі3

Праз захраслыя ў Беларусі літоўскія грузавікі ў Вільні пройдзе пратэст перавозчыкаў— фурамі заставяць цэнтр горада4

Ці не застануцца беларусы сам-насам з Пуціным і чым гатовы дапамагчы Еўрасаюз? Інтэрв'ю з еўракамісарам26

Забітую ў Ерэване чачэнку Айшат Баймурадаву маглі атруціць, памірала яна цяжка і доўга3

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы23

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа65

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі19

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць