Грамадства6565

«Возможно использование в белорусском языке слова «фамілія». Мінадукацыі заўважыла памылку ў атэстатах, але дало ашаламляльны адказ

Гісторыя з відавочнай лексічнай памылкай, дапушчанай чыноўнікамі Міністэрства адукацыі ў бланках атэстатаў і дыпломаў новага ўзору, зацверджаных у мінулым годзе, атрымала нечаканы працяг. 

Адразу пасля з'яўлення папярэдняга матэрыялу на нашым сайце «Наша Ніва» атрымала магчымасць азнаёміцца з тэкстам ліста намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая, які быў у свой час разасланы ў падпарадкаваныя ўстановы пасля таго, як у самім Міністэрстве заўважылі «тэхнічную памылку».

Можна меркаваць, што прыкры ляп у Міністэрстве заўважылі толькі пасля таго, як бланкі дакументаў былі ўжо надрукаваныя. На гэта, трэба думаць, былі выдаткаваныя немалыя грошы, і калі б прызнаваць, што яны выкінутыя на вецер і трэба ўсё перадрукоўваць, то за марнатраўства маглі б паляцець і нечыя галовы.

Зрэшты, у краіне, дзе шануюць нацыянальную мову, а для Мінадукацыі публічна прадэманстраваць элементарную непісьменнасць азначае распісацца ў прафесійнай некампетэнтнасці, хоцькі-няхоцькі, але, відаць, усё ж давялося б прымаць рашэнне аб перадруку. Цяжка ўявіць, якое тут магло б быць іншае выйсце.

Але ў лукашэнкаўскай Беларусі пануе рэжым «не да законаў», і на законы мовы ён таксама пры патрэбе распаўсюджваецца. Прытым так было заўсёды, не толькі пасля 2020 года: дастаткова прыгадаць, напрыклад, колькі па ўсёй краіне развесілі жахліва непісьменных шыльдаў, дарожных паказальнікаў і да т. п.

Таму Аляксандр Кадлубай, відаць, асабліва не маркоціўся: пагартаўшы даведнікі, проста даў у сваім лісце крэатыўнае «разяснение» — акурат так у дакуменце напісана гэтае слова:

«В соответствии с Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы (Минск, «Белорусская энциклопедия» имени П.Бровки, 1999) возможно использование в белорусском языке слова «фамілія». 

Прадбачачы тое, што відавочна нават пры ўсёй русіфікацыі ў Беларусі пакуль яшчэ знойдзецца нямала людзей, знаёмых з найэлементарнейшай беларускай лексікай,

гэтую інфармацыю намеснік міністра прадпісвае «данесці да ведама кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і педагагічных работнікаў, якія афармляюць пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі». Гэтым жа самым лістом належыць кіравацца і «ў выпадку звароту па гэтым пытанні вучняў і іх законных прадстаўнікоў».

Для чаго такія фармулёўкі, здагадацца няцяжка. Праз іх, можна меркаваць, высокі чыноўнік падстрахаваўся ад імавернага валу пісьмовых і вусных скаргаў ды зваротаў у само Міністэрства адукацыі і іншыя адказныя органы ды спусціў непрыемны абавязак даваць тлумачэнні, гледзячы людзям у вочы, на больш нізкі ўзровень.

Якасць аргументацыі чыноўніка не вытрымлівае ніякай крытыкі.

З тым, што слова «фамілія» ў тлумачальным слоўніку беларускай мовы сапраўды ёсць, спрачацца, праўда, ніяк не выпадае. Любы ахвотны пры неабходнасці лёгка знойдзе яго ў гэтым слоўніку (хоць, вядома, здзіўляе, што ў Міністэрстве адукацыі дагэтуль карыстаюцца выданнем ажно 1999 года, бо з таго часу выйшла яшчэ тры іншыя, а ў таксама ўжо даволі далёкім 2008 годзе правялі нават карэкціроўку правапісу).

Аднак жа значэнне такога слова іншае ў параўнанні з тым, якое выкарыстоўваецца ў бланках атэстатаў і дыпломаў. Дакладней, слоўнік дае аж два яго значэнні:

«1. Род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка;

2. Сям'я, члены сям'і».

Праўда, другое значэнне падаецца як «устарэлае», то-бок яно выкарыстоўвалася калісьці, але цяпер яго можна знайсці хіба толькі ў архіўных дакументах ды старых кніжках, але не ў сучаснай жывой мове.

У той жа час тлумачэнне літаратурнага беларускага слова «прозвішча» ў слоўніку такое:

«Спадчыннае сямейнае найменне, якое дадаецца да ўласнага асабістага імя».

І для таго, каб разумець, што гэта зусім не адно і тое ж самае, зусім не трэба быць дыпламаваным філолагам.

Звяртае ўвагу, што ў тэксце ліста намесніка міністра на некалькі абзацаў на рускай мове мы налічылі пяць памылак. Чыноўнік не ведае, як па-руску пішацца слова «разъяснение», не ведае правілаў пунктуацыі і дапасавання склонаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары65

  • Глаўнюк
    11.06.2023
    Ну калі Смаленск наш, то можна пакінуць дыялектычнае для іх. А так насамрэч, паказчык што за народныя грошы (падаткі) сядзіць калабарацыйная хеўра, якая ні то што хаця б як хамеліон прыкрылася, а рэальна распрадае краіну як саліцёр уеўшыся ў вантробы
  • clay
    11.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • дурамар
    11.06.2023
    "в подстрочном РАЗЯСНЕНИИ"
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў3

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў

Усе навіны →
Усе навіны

Pet Shop Boys выпусцілі песню ў памяць Аляксея Навальнага. Яна спяваецца на манер расійскага гімна

Стала вядома, калі ў школах празвіняць апошнія званкі і пройдуць выпускныя1

У 43 гады памёр беларускі доктар з «хваробай Стывена Хокінга» Уладзімір Чуксін

У гісторыі амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі, з'явіўся беларускі след2

«Зяленскі спаў»: Трамп заяўляе, што ў Кіеве груба абышліся з яго міністрам фінансаў, які прывёз праект пагаднення пра нетры19

Трэцяя жонка Арастовіча падала на развод17

У мінскім метро затрымалі пасажыра з патронам і псіхатропамі1

Стаў вядомы прысуд бізнэсоўцу, у якога знайшлі $1 мільён за халадзільнікам2

Лідары АдГ: Вайна ва Украіне не тычыцца Германіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў3

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць