Эканоміка

Анамаліі на мяжы. Чэргі з грузавікоў на выезд з Беларусі амаль зніклі, а на ўезд — не 

Чэргі з легкавікоў назіраюцца амаль на ўсіх пунктах пропуску Беларусі і ЕС. Сітуацыя з надыходам лета не змяняецца. Чаго не скажаш пра грузавы кірунак.

Чарга на выезд з Літвы ў Беларусь. Фота: «Наша Ніва»

Па стане на 18 гадзін 12 чэрвеня ў чарзе на выезд з Беларусі стаіць больш за 570 легкавікоў і каля 190 грузавікоў.

Невялікія заторы назіраюцца толькі на частцы пунктаў пропуску на мяжы з Літвой. Больш за 110 велікагрузаў чакае на выезд у «Каменным Лозе», больш за 40 — у «Катлоўцы» і «Беняконях». На «Прывалцы» чэргаў на грузавым кірунку няма. У Латвіі таксама. Няма чаргі на выезд і ў адзіным, які працуе, пункце пропуску «Казловічы» на мяжы з Польшчай.

Перавозчыкі адзначаюць, што чэргі на мяжы значна паменшалі ад пачатку лета, калі з 1 чэрвеня Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах. Забарона стала асноўнай прычынай, чаму чэргі ў пункце пропуску «Казловічы» пачалі мець перыядычны характар, а не пастаянны, як гэта было раней.

Пры гэтым у літоўскіх і латвійскіх перавозчыкаў застаецца магчымасць уязджаць з прычэпамі на расійскай і беларускай рэгістрацыі праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай мяжы. 

А вось чэргі з грузавікоў, якія едуць з Еўропы ў Беларусь праз Літву, растуць. 

Так, па стане на ранак панядзелка ў чарзе на выезд з Літвы ў Беларусь сабралася каля 1700 фур, што амаль у дзесяць разоў больш, чым у зваротным кірунку. Тры дні таму выезду з Літвы ў Беларусь чакала 1400 велікагрузаў. Найбольш загружаным застаецца пункт пропуску «Меднікі — Каменны Лог», там утварылася чарга з 660 грузавікоў.

Заторы на літоўска-беларускай мяжы перавозчыкі і лагісты звязваюць з тым, што, апроч увядзення новых абмежаванняў Польшчай з 1 чэрвеня, з 5 чэрвеня літоўская мытня зрабіла больш строгім кантроль за вывазам падсанкцыйных тавараў у трэція краіны.

Чытайце таксама: 

Страхоўкі для ўезду ў ЕС істотна падаражэлі, а набыць іх па-ранейшаму складана. Новыя цэны і нюансы

«Пачыналі зімой, а трапілі ў візавы цэнтр толькі ў маі». Дзе танней атрымаць візу ў Еўропу?

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»72

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

Google у тры разы скарачае аб'ём бясплатнага «воблака» для новых карыстальнікаў6

Стваральнік «Куфра»: Цяпер не час пытацца, што Ціханоўская можа зрабіць для цябе. Пытанне, што можаш зрабіць ты15

Што за падлеткавы мем з Чарамшою? Абсурд нейкі13

Апошняй перарэгістрацыі не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія1

У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам9

У Быдгашчы паляка судзяць за шпіянаж. Ён ездзіў са знаёмым у Беларусь і падвяргаўся допыту на мяжы4

У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя

Расійскія вайскоўцы свядома атакуюць аўтамабілі гуманітарнай місіі ААН і яшчэ гэтым хваляцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»72

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць