Свет22

Аўстралія хоча забараніць Расіі будаваць пасольства ў цэнтры Канберы праз пагрозу бяспецы

Расія з 2008 года арандуе ўчастак проста каля будынка Аўстралійскага парламента ў Канберы — там планавалася размясціць новы будынак пасольства. У ходзе працяглай судовай спрэчкі ўлады Аўстраліі сцвярджалі, што ўчастак для будаўніцтва не выкарыстоўваецца.

Месца, дзе павінна размясціцца пасольства. Фота: Rod McGuirk / AP

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Албаніз заявіў, што ўрад мае намер заблакаваць будаўніцтва новага расійскага пасольства побач з парламентам краіны праз пагрозу нацыянальнай бяспецы, піша Бі-бі-сі.

Расія з 2008 года арандуе ўчастак проста каля будынка Аўстралійскага парламента ў Канберы: там планавалася размясціць новы будынак пасольства. У ходзе працяглай судовай спрэчкі ўлады Аўстраліі сцвярджалі, што ўчастак для будаўніцтва не выкарыстоўваецца.

Албаніз заявіў, што пасля атрымання рэкамендацый ад разведвальных службаў будуць прынятыя законы, якія блакуюць будаўніцтва па меркаваннях нацыянальнай бяспекі.

«Урад атрымаў вельмі выразныя рэкамендацыі па бяспецы ў дачыненні да рызыкі, якую ўяўляе новая расійская прысутнасць так блізка да будынка парламента», — сказаў ён журналістам.

Аўстралія не забараняе Расіі мець дыпламатычнае прадстаўніцтва на сваёй тэрыторыі, а толькі хоча, каб новае пасольства не знаходзілася побач з парламентам.

Албаніз сказаў, што чакае рэакцыі з боку расійскіх дыпламатаў у Аўстраліі, якія раней пагражалі змагацца з гэтай забаронай праз суд.

«Мы не чакаем, што Расія ў стане казаць пра міжнароднае права, улічваючы, што яна адхіляе яго так паслядоўна і так нахабна сваім уварваннем ва Украіну», — сказаў прэм'ер.

Амбасада Расіі раней заяўляла, што яна мае намер завяршыць будаўніцтва, нягледзячы на пярэчанні ўладаў Аўстраліі.

З пачатку вайны Аўстралія дала Украіне вайсковую дапамогу і ўвяла санкцыі супраць сотняў расійскіх фізічных і юрыдычных асоб.

Каментары2

  • Жвір
    15.06.2023
    На фотцы гэта цэнтр Канберры ? Гэта ж нейкая пустка...
  • Абарыген
    15.06.2023
    Вы б яшчэ ў парламенце іх пасялілі

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах36

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля26

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян4

Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што?82

Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў3

«На душы пагана». Беларусы расказалі, як імі адчуваецца набліжэнне выбараў12

У Славакіі школьнік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз яго пазіцыю па вайне ва Украіне10

Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах36

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →