Усяго патроху1414

Маршрут 666. У Польшчы мяняюць нумар аўтобуса з-за «распаўсюду сатанізму»

Маршрут 666, які накіроўваецца да пясчаных пляжаў на курорце Хэль на Балтыцы, атрымаў вялікую папулярнасць у англамоўных турыстаў — на польскай мове назва горада пішацца Hel, якое нагадвае англійскае слова hell — «пекла».

Рэклама маршрута 666 ад польскай аўтобуснай кампаніі PKS Gdynia, які звычайна курсіруе летам уздоўж Балтыйскага ўзбярэжжа. Фота: PKS Gdynia

Папулярны аўтобусны маршрут 666 да горада Хэль на поўначы Польшчы зменіць нумар на 669 пасля доўгіх скаргаў рэлігійных кансерватараў у краіне, піша Бі-бі-сі.

Маршрут 666, які накіроўваецца да пясчаных пляжаў на курорце Хэль, атрымаў вялікую папулярнасць, у прыватнасці, у англамоўных турыстаў, бо на польскай мове назва горада пішацца Hel, што нагадвае англійскае слова hell — «пекла».

Так як Біблія вызначае 666 як «лічбу звера», польскія рэлігійныя кансерватары вырашылі, што аўтобусны маршрут «распаўсюджвае сатанізм».

Пасля скаргаў аўтобусная кампанія PKS Gdynia абвясціла: «Мы перавернем апошнюю лічбу 6 з ног на галаву!»

Тлумачачы прычыну змены, дызайнер фірмы Марцін Швачык сказаў сайту trojmiasto.pl, што лічба 669 «менш спрэчная».

Многія карыстальнікі сацсетак у краіне асудзілі змены, запланаваныя на 24 чэрвеня.

«Гэта была сусветная рэклама», — напісаў Кшыштаф Надольскі.

«Я часта чытаў пра маршрут 666 у Хэлі на замежных сайтах або ў групах у фэйсбуку. Я перакананы, што былі турысты, якія хутчэй даехалі б цягніком, але дзеля забавы садзіліся на аўтобус 666», — дадаў ён.

«Які можа быць Хэль без 666», — пажартаваў Давід Ястржэбскі, а Каміль Галчынскі адзначыў, што гэта «ідэальны прыклад таго, як не трэба займацца маркетынгам».

Іншы карыстальнік па імені Роберт Эрык Возняк напісаў: «Я лічу, што наступным крокам павінна быць змена назвы горада Хэль на іншую, таму што гэта супярэчыць нашым хрысціянскім польскім караням!»

Польшча — пераважна рымска-каталіцкая дзяржава, дзе Царква традыцыйна мае вялікі ўплыў.

На працягу апошніх некалькіх гадоў рэлігійныя кансерватары ў краіне скардзіліся, што аўтобусная кампанія PKS Gdynia «распаўсюджвае сатанізм».

Маршрут 666 звычайна курсіруе летам уздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора. Гэты рэгіён з кіламетрамі пясчаных пляжаў — папулярны турыстычны напрамак.

Каментары14

  • Абу
    17.06.2023
    Дык Хэль - гэта пекла ў старажытных скандынаваў. Якраз...
  • Acab
    17.06.2023
    "Аўтобусная кампанія PKS Gdynia" – трэба патлумачыць, сябры, что аўтобусная кампанія на справе звычайны дзяржаўны аўтапарк, гэтыя гульні ў кампаніі і прадпрымальніцтва, як лукажэнкавыя перайменаваньні калгасаў ў СПК.
    Адсутная арыэнтацыя на прыбытак і канкурэнцыя, адпаведна калгасы і аўтапаркі дбаюць не пра найбольшае задавальненьне кліентаў коштам найменшых выдаткаў, а пра дагаджэньне начальніку ўва ўладнай вэртыкалі.
  • Acab
    17.06.2023
    дочка Максима Дизайнера, яны на дзяржслужбе бяз каталёгізацыі і нумарнога ўпарадкаваньня. А так зусім не відавочна, што аўтобусныя маршруты дзеля зручнасьці кліентаў маюць нумаравацца.
    Маршруты нумаруюць ў аўтапарку хутчэй, каб казкі-справаздачы пра сацыяльныя функцыі ў вышэй пастаўленыя інстанцыі зручней выдумляць.
    Але, напрыклад, назваць аўтобус (не маршрут) Харонан – прывабіла б кліента.

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля13

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме44

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?154

Жыве на гарышчы, ходзіць натоўпам і цяжка дыхае. У Віцебску зноў творацца дзіўныя рэчы ВІДЭА3

«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера8

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка6

Дарадца прэзідэнта Літвы: Паездкі беларусаў на радзіму і назад выглядаюць падазрона12

У Лос-Анджэлесе, дзе тыдзень змагаюцца з пажарамі, чакаюць ураганны вецер. Згарэла як палова Мінска7

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля13

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →