Усяго патроху66

У Літве абураныя суседзі выселілі з-за шуму пеўня, які пяць гадоў жыў з курамі і спяваў штораніцу

Злы сусед не паленаваўся ўстаць у 4:30 і зняць на відэа пеўня і яго гаспадароў, а потым размясціць відэа ў фэйсбуку.

Тыповы літоўскі певень. Фота: Peter Cade / Getty Images

У адной з вёсак пад Вільняй пеўня, які пяць гадоў жыў у сваім куратніку і спяваў раніцай, адсялілі ад курэй і гусей, бо суседзі сталі скардзіцца на тое, што певень не дае ім спаць, піша Delfi.

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада на хутары.

«Два дні таму наш певень пракукарэкаў а 4-й раніцы. Суседзям гэта не спадабалася, яны размясцілі відэа ў групе нашай грамады ў фэйсбуку і пачаліся непрыгожыя дзеянні», — распавяла Рыма.

Паводле яе слоў, певень у іх жыў ужо пяць гадоў, увесь гэты час яго спевы нікому не перашкаджалі. Пасля выпаду суседа Рыма з мужам аддалі пеўня іншаму суседу.

Ці ёсць у пеўняў права раніцай кукарэкаць у вёсцы ці за горадам, на хутары?

«Няхай суседзі прыстасоўваюцца, прывыкаюць да пеўня», — сказаў журналістам адзін з жыхароў.

«Можа, крыкун і не патрэбны, але калі крыху паспявае з раніцы, няхай. Бо трэба ведаць, што надышла раніца», — сказала адна з жанчын.

«Гэта двор пеўня, што хоча, тое і робіць», — пракаментавала сітуацыю іншая жанчына.

«Мне пеўні не перашкаджаюць. Можа, трохі перашкаджаюць сабакі, што брэшуць без справы. Я не супраць, калі побач са мной будзе спяваць певень», — зазначае іншы вясковец.

— А калі раніцай, а пятай раніцы?» — «Нават і ў 4:30», — сказала адна жыхарка Вільні.

«Трэба паглядзець Кодэкс адміністрацыйных правапарушэнняў, можна прыцягнуць да адказнасці пеўня за спевы ці не», — сказаў мужчына.

Рыма пакуль аддала пеўня суседзям, якія трымаюць курэй і іншага пеўня. Жанчына сказала, што пеўні пасябравалі.

Але на другі дзень певень знік.

«Я засумавала, гэта быў наш гадаванец, мы яго выгадавалі. Я спадзяюся, што ён вернецца», — сказала Рыма.

Жыхары вельмі спадзяюцца, што певень вернецца, але асцерагаюцца, як бы ён не трапіўся ў лапы лісе.

Каментары6

  • Анж
    29.06.2023
    Во дурні, галаву адсекчы і ў суп!
  • даведка
    29.06.2023
    Раньше в сельской местности петух был заместо будильника... Даже я маленьким терпел, хотя спать мешал.
  • Жвір
    29.06.2023
    Вой, а мне не замінае. :) Цераз дом ад мяне сусед трымае куры, пеўнік ў яго дужа галасісты, яго ў любую оперу ўзялі б, прыемна паслухаць. Будзільнікам я не карыстаюся, сам падымаюся, у колькі мне трэба, звычка, а пеўнік часам падстрахоўвае, на ўсялякі які. Ён сваім сьпевам нейкі мір мне ў душу нясе й своеасаблівае ўтульства. І гаспадароў тых паважаю, не лянота ім гаспадарку трымаць. Увогуле яны жывуць старымі традыцыямі, і трымаюцца іх у ва ўсім. Кансерватары яны, значыцца, таксама. І гэта радуе! :)

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць