Грамадства33

Андрэю Фаміну за самвыд далі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

29-гадовага Андрэя Фаміна затрымалі 27 кастрычніка 2022 года.

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага Андрэя Фаміна. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (Заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання), як піша «Вясна».

Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду «Веснікі», якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Таксама Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года. Прысуд вынесла Анжэла Касцюкевіч. Па справе адбылося тры судовыя пасяджэнні.

29-гадовага Андрэя Фаміна затрымалі 27 кастрычніка 2022 года. Зранку да хлопца заявіліся супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа ў поўным баявым абмундзіраванні і са зброяй. Андрэя збівалі — гэта заўважна і на «пакаянным» відэа, якое апублікавалі на наступны дзень пасля затрымання праўладныя Telegram-каналы. 9 снежня 2022 года групу грамадзян, аб'яднаных пад назвай «Веснікі», прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Каментары3

  • mikola
    04.07.2023
    Za takija zlaczynstva 7 ? geta ni tak mnoga....Proidze hutka...Adnak lepei niczoga *ni drukavac* a lepei ne zyc u getai KRAINE !
  • Брэст сіла
    04.07.2023
    Герой. Людзі пайшлі на Галгофу за Беларусь.
  • Аксімірон
    04.07.2023
    Лапы к самиздату тянут магистраты и дяди стёпы

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА15

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА15

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →