Вайна33

Наймаладзейшай у Львове быў 21 год, найстарэйшай — 95. У горадзе абвясцілі двухдзённую жалобу

Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы, пад якімі яшчэ могуць быць людзі.

Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

Самай маладой дзяўчыне, якая загінула ў выніку начнога абстрэлу расіянамі Львова, быў усяго 21 год.

«Расія забівае нашу моладзь. Нашу будучыню», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік ваеннай адміністрацыі Максім Казіцкі.

Самай пажылой жанчыне, што загінула, было 95 гадоў.

«Жанчына перажыла Другую сусветную, але, на жаль, не перажыла рашызму», — напісаў Казіцкі.

У Львове абвясцілі двухдзённую жалобу. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы, пад якімі яшчэ могуць быць людзі. Пашкоджана адна падстанцыя ў Львове (150 абанентаў застаюцца без электразабеспячэння), як піша «Украінская праўда».

«Побач з домам, у які трапіла ракета, ёсць сховішча. Яно ў належным стане і на момант трывогі было адчынена. Але з усяго дома ў сховішчы знаходзілася толькі пяць чалавек. Вельмі крыўдна», — распавёў Казіцкі.

У ноч на 6 ліпеня Расія нанесла ўдар ракетамі «Калібр» па Львове і трапіла ў шматпавярховы дом. У выніку 4 чалавекі загінулі, 37 атрымалі раненні, пашкоджана каля 30 дамоў і знішчана каля паўсотні аўто.

Каментары3

  • Васёк
    06.07.2023
    Ублюдки, падонки.
  • mikola
    06.07.2023
    Idyioty....
  • стоп рашызм
    06.07.2023
    рашысты - тэрарысты

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА3

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны1

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА3

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць