Свет

Саміт НАТА адыдзе ад фармулёвак «Бухарэста» ў пытанні сяброўства Украіны — амбасадарка ЗША

Лідары краін Паўночнаатлантычнага альянсу ў заяве па выніках саміту ў Вільні на наступным тыдні будуць імкнуцца адысці ад фармулёвак Бухарэсцкага саміту 2008 года, чаго Украіна доўгі час патрабуе. Пра гэта на брыфінгу для журналістаў у пятніцу заявіла амбасадарка Злучаных Штатаў пры НАТА Джуліян Сміт, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фота: AP Photo / Virginia Mayo

Па словах амерыканскай дыпламаткі, Украіна можа чакаць ад саміту НАТА «набор канкрэтных вынікаў, як з пункту гледжання доўгатэрміновай практычнай дапамогі ў такіх пытаннях, як вайсковая мадэрнізацыя, так і ў пытаннях аператыўнай сумяшчальнасці».

«У камюніке мы будзем казаць пра імкненне Украіны да сяброўства [ў НАТА], і гэта тое, над чым чальцы Альянсу працягваюць працаваць. Але гэта не проста паўтарэнне Бухарэсцкага саміту, гэта будзе інакш, чым тое, пра што мы казалі ў 2008 годзе», — падкрэсліла Сміт.

Яна ўдакладніла, што канкрэтныя фармулёўкі яшчэ ўзгадняюцца дзяржавамі — сяброўкамі НАТА і, хутчэй за ўсё, стануць вядомыя ў канцы тыдня.

У той жа час Джуліян Смін паведаміла, што абмяркоўваецца і пытанне адмены абавязковага Плана дзеянняў па сяброўстве (ПДС) для Кіева.

«Але я лічу, што прэзідэнт Зяленскі, калі ён наважыцца прыехаць на саміт, атрымае добры прыём, убачыць значную падтрымку Украіны з Альянсам і будзе мець цэлы набор канкрэтных дасягненняў, якія будуць сведчыць аб доўгатэрміновай прыхільнасці да Украіны з боку Альянсу», — адзначыла дыпламатка.

Як вядома, на Бухарэсцкім саміце НАТА 2008 года Германія і Францыя заблакавалі выдачу Украіне і Грузіі Плана дзеянняў для сяброўства ў НАТА, баючыся эскалацыі з боку Расіі. З тых часоў абедзвюм гэтым краінам Альянс толькі абяцаў «у нейкі дзень» уступленне ў НАТА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць