Грамадства6969

Святлана Ціханоўская аб'ехала беларускія мясціны Беласточчыны ШМАТ ФОТА

15 ліпеня Святлана Ціханоўская, працягваючы свой візіт на Падляшша ў Польшчы, наведала мясціны, звязаныя ў гэтым рэгіёне з Беларуссю і беларускай меншасцю.

Тут і далей фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Зранку Святлана Ціханоўская наведала Беларускую службу Польскага радыё. Гэтая рэдакцыя вяшчае з Беластока па-беларуску для беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Яна падзякавала журналістам за працу і падкрэсліла важнасць беларускамоўных медыя для захавання беларускай ідэнтычнасці.

Потым беларуская лідарка наведала Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах і сустрэлася з яго дырэктарам Дарафеем Фіёнікам. Гэты музей ладзіць выставы, майстар-класы народных рамёстваў, фестывалі, праводзіць этнаграфічныя экспедыцыі, а таксама займаецца выдавецкай дзейнасцю. Тут Ціханоўская, якая сама родам з Мікашэвічаў, адзначыла вялікае падабенства палескіх і падляскіх гаворак.

Пазней Святлана Ціханоўская разам са сваім намеснікам па Аб'яднаным пераходным кабінеце Паўлам Латушкам наведала беларускамоўную школу №3 імя Яраслава Кастыцэвіча і ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім. Тут Ціханоўская пазнаёмілася з настаўнікамі і вучнямі школы, адзначыўшы важнасць захавання беларускамоўнай адукацыі. 

Таксама Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў праваслаўнай службе ў царкве і ўсклала кветкі да крыжа ў памяць дзясяткаў забітых у 1946 годзе атрадамі пад камандаваннем Рамуальда Райса (па мянушцы Буры) праваслаўных жыхароў вёскі Заляшаны. Пасля гэтага Ціханоўская наведала праваслаўны жаночы манастыр Святой Кацярыны ў Заляшанах.

У канцы Святлана Ціханоўская наведала вёску Мастаўляны, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, і ўсклала кветкі да помніка паўстанцам. У Мастаўлянах яна знаходзілася ўсяго за 200 метраў ад беларускай мяжы.

Увечары Святлана Ціханоўская афіцыйна адкрыла фестываль Tutaka, удзел у якім бяруць тысячы беларусаў.

Каментары69

  • пацан сказал пацан забыл ?
    15.07.2023
    Мад., вы гаварылі ў ліпені 2020-га, што такі зачос, як у Сьвятланы, хутка ўсе будуць насіць
    ну й
    дзе яно?
  • Valadzimir
    15.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    15.07.2023
    У путешественницы Светланы Тихановской на фото охраны не меньше, чем у Лукашенко...

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў18

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе1

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?7

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць