Меркаванні22

Закон аб беларусах замежжа: Tabula rasa

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказаў на зварот «Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» да Палаты прадстаўнікоў з прапановай узнавіць працу па распрацоўцы праекта закона «Аб беларусах замежжа».

Разам са зваротам Згуртаванне даслала і прапановы ў праект закона, прынятыя Пятым з’ездам беларусаў свету.

У сваім адказе Нацыянальны цэнтр прапанаваў «Бацькаўшчыне» зноў даслаць

«магчымыя прапановы па рэгламентацыі прававога становішча беларусаў замежжа» і паведаміць кандыдатуру для ўключэння ў склад рабочай групы па распрацоўцы закона.

Таксама ў лісце адзначана, што Нацыянальным цэнтрам заканадаўства «вывучаецца пытанне аб распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб суайчынніках, што пражываюць за мяжой», аднак не пазначана, ні калі мяркуецца стварэнне вышэйазначанай Рабочай групы, ні калі ўзновіцца праца над законапраектам.

Нагадаем, што «Бацькаўшчына» падымае пытанне аб прыняцці закона ўжо з 2001 года. Тады ж прадстаўнікі Юрыдычнай камісіі Згуртавання бралі ўдзел у працы Рабочай групы пры згаданым Нацыянальным цэнтры і выйшлі з шэрагам прынцыповых заўваг і прапановаў, якія грунтаваліся на пажаданнях беларускіх суполак замежжа. На жаль, праца над законапраектам была спынена і яго разгляд, запланаваны на восень 2002 года, не адбыўся. З просьбай паскорыць прыняцце закона, а таксама канкрэтнымі прапановамі да яго, звярталіся да Ураду і Нацыянальнага сходу ўдзельнікі Чацвёртага і Пятага з’ездаў беларусаў свету (2005, 2009 г.).

Як адзначыла Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады «Бацькаўшчыны»: «Мы спадзяемся, што атрыманы ад Нацыянальнага цэнтру заканадаўства адказ — сведчанне таго, што дзяржава ўсё‑такі вяртаецца да пытання прыняцця закона і што гэтым разам праца ў гэтым накірунку не будзе спыненая, як раней. У лісце да Палаты Прадстаўнікоў мы не толькі звярталіся з тым, каб улічыць праект закона, што быў прыняты на Пятым з’ездзе, але і прапанавалі сваю дапамогу — арганізацыю абмеркавання законапраекта ці яго канцэпцыі ў беларускіх суполках замежжа».

Кіраўнік «Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская падкрэсліла: «З моманту першага абмеркавання законапраекта дзяржаўнымі органамі прайшло дзевяць гадоў. Увесь гэты час мы гублялі чалавечы патэнцыял, асяродкі беларускай культуры, каштоўныя архівы — частку нашай агульнанацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны.

Гублялі мы ўсе — і дзяржава, і грамадскасць.

Прыняцце закона — гэта важны стратэгічны і іміджавы крок для беларускай дзяржавы, які дазволіць замарудзіць працэсы асіміляцыі, актывізаваць патэнцыял беларускага замежжа. І неабходна, каб гэты крок быў нарэшце зроблены. Мы маем справу з людзьмі, якія доўгі час чакаюць ад дзяржавы канструктыўных рашэнняў, і чарговая дэкларацыя тут хутчэй нашкодзіць. Таму вельмі важна, каб дзяржава пачала рабіць рэальныя крокі насустрач беларускай дыяспары».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары33

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма20

Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце1

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў12

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары33

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць