Грамадства3030

Шрайбман назваў асноўныя памылкі дэмакратычных сіл Беларусі

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у новым выпуску на канале «Ток» распавёў пра памылкі апазіцыі і ацаніў палітычную будучыню Сахашчыка і Пракоп'ева.

Арцём Шрайбман Артём Шрайбман Artyom Shraibman
Арцём Шрайбман разважае пра памылкі апазіцыі. Скрын відэа «Ток»

У чым памылкі апазіцыі

На думку Шрайбмана, сярод памылак апазіцыі найбольш істотнай можна лічыць гісторыю з Таццянай Зарэцкай, якая ставіць пытанні да падбору кадраў у Абʼяднаным пераходным кабінеце. Акрамя таго, як сцвярджае аналітык, ён не ўбачыў работы з парадкам дня, які хвалюе не толькі ядро электарату. Гэта пытанні сацыяльнай палітыкі, эканомікі, барацьбы з карупцыяй.

Трэцяй памылкай назваецца палітыка Кабінета адносна вайны. Шрайбман лічыць, што дэмакратычныя сілы Беларусі зрабілі маральна зразумелы і правільны выбар. Але, з пункту гледжання палітыкі, яны, па меркаванні аналітыка, «аддаюць Лукашэнку медыянную Беларусь».

Як тлумачыць Шрайбман, згодна з сацыяльнымі апытаннямі беларускае грамадства можна ўмоўна падзяліць на тры групы ў адносінах да таго, як людзі хацелі б, каб завяршылася вайна. Каля чвэрці грамадства гаворыць аб перамозе Расіі. Яшчэ менш — аб перамозе Украіны. Больш за палову выступае за тое, каб вайна проста зараз скончылася перамір'ем.

«Дэмакратычныя сілы ў сваім адназначна праўкраінскім, прамілітарным парадку дня вельмі добра працуюць са сваім ядром, якое хоча менавіта гэтага. Але з пункту гледжання работы, з 50% беларусаў, якія хочуць міру, што б там ні было, проста цяпер, не мае значэння, хто пераможа і дзе гэтая вайна спыніцца, толькі б людзі перасталі гінуць — яны з гэтымі людзьмі зусім не працуюць.

Практычна няма мэсэнджаў, накіраваных на гэтую аўдыторыю. Яны зʼяўляюцца толькі тады, калі Лукашэнка сам завозіць ядзерную зброю, вагнераўцаў. Тады дэмсілы прачынаюцца: «Вось бачыце, Лукашэнка — пагроза міру».

На думку Шрайбмана, пасыл аб тым, што Лукашэнка ёсць пагрозай міру ў Беларусі, павінен быць галоўным у камунікацыі дэмакратычных сіл з грамадствам замест пасылу «Мы ваюем за Украіну да перамогі», нягледзячы на тое, што гэта важна. 

Аналітык прапануе паглядзець на рыторыку Лукашэнкі так: ён, як маятнік, кідаецца ад «Расія — нашы браты, яны ўсіх перамогуць» да «перамірʼе проста цяпер». Ён таксама гаворыць: «Давайце неадкладна спынім стральбу».

Арцём Шрайбман прапануе:

«Ціханоўская можа гаварыць адно і часцей сваёй заходняй аўдыторыі, а ў камунікацыі з беларусамі больш падкрэсліваць тыя тэмы, што абʼядноўваюць з «сярэдзінным» беларусам. Тым больш што Лукашэнка сваімі дзеяннямі сапраўды прыводзіць вайну ў Беларусь. Асабліва размяшчэннем ядзернай зброі. Але ён гаворыць інакш. І атрымліваецца, што Лукашэнка так ці інакш апрацоўвае запыты 80% беларусаў. Ён не ўсіх іх перацягнуў на свой бок, але працуе з запытамі як праваеннага прарасійскага лагера, так і прапацыфісцкага. Ён працуе як мінімум з дзвюма аўдыторыямі.

Дэмакратычныя сілы працуюць добра калі з паўтара. Хутчэй, толькі з адной. Але ў Ціханоўскай і там ёсць праблемы. Таму што самы край праўкраінскага лагера лічыць яе недастаткова радыкальнай».

Няма вызначанасці па геапалітычным пытанні.

«Мы як бы гаворым, што Расія — вораг і што неабходна выйсці з усіх інтэграцыйных абʼяднанняў з ёю. Але пры гэтым мы не гаворым пра тое, што мы хочам бачыць Беларусь членам Еўрасаюза. Мы гаворым пра еўрапейскі выбар, еўрапейскую перспектыву.

Мы ўслых не можам заявіць: «Чорт з вамі, з 80% беларусаў, якія цяпер не хочуць у Еўрасаюз. Але мы вас пераканаем, што туды неабходна ісці, бо Расія — пагроза». Трэба зрабіць выбар. Ці ты рухаеш грамадства і сваіх прыхільнікаў у нейкі бок і прызнаеш, што на нейкі час гатовы быць непапулярным у гэтых пытаннях, ці спрабуеш будаваць масты да «сярэдзінных» беларусаў».

Арцём Шрайбман мяркуе, што вярхі дэмакратычных сіл не вызначыліся з пазіцыянаваннем. «Ці яны прадстаўляюць усё беларускае грамадства, ці прадстаўляюць меншасць, але імкнуцца да таго, каб пераканаць усіх астатніх у тым, што яны маюць рацыю», — кажа ён.

У чым прычыны дэмаралізацыі дэмакратычнага руху

Шрайбман лічыць, што дэмаралізаваць дэмакратычны рух здолелі не столькі сілавікі, колькі збег гістарычных абставін, у тым ліку вайна. «Надзеі на тое, што можна неяк падзяліць Пуціна і Лукашэнку, заставаліся ў сіле амаль да сярэдзіны 2021 года. Да таго часу гучалі заклікі з боку апазіцыйных сіл выкарыстаць Расію як пасярэдніка паміж дэмакратычнымі сіламі і ўладаю. Былі надзеі, што Расія разам з АБСЕ дапаможа. Выказваліся спадзяванні на тое, што неяк можна раскалоць Пуціна і Лукашэнку», — упэўнены аналітык.

Вайна паказала, працягвае Арцём Шраймбан, што гэты шанс закрыты. Гэта азначае, што на шмат гадоў лёс Лукашэнкі становіцца прывязаным да лёсу Пуціна. Але гэта не азначае, што Пуцін пратрымаецца шмат гадоў.

«Трэба разумець, што да таго часу, пакуль не будзе вырашана расійская праблема ці хаця б адбудзецца аслабленне Расіі, вырашыць беларускую (у вачах многіх людзей) стала складана, нягледзячы на тое, што рыторыка Ціханоўскай іншая: «Лепшы спосаб аслабіць Расію — гэта пазбавіць яе Лукашэнкі і гэтым вырашыць беларускую праблему». Але гэта ілюзіі. Я ў гэта не веру»,

— падкрэслівае Шрайбман.

Палітычная будучыня Сахашчыка

Якая палітычная будучыня можа быць у прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка?

«У яго вельмі цікавы палітычны рэгістр. Ён размаўляе новаю моваю, якой дастаткова даўно не было ў беларускіх дэмакратычных сіл. Нечым да яго быў падобны ў маладосці Статкевіч — вайсковец, які перайшоў у палітыку, размаўляючы на простай мове, умеючы будаваць масткі з тым бокам.

Не адкідвае перспектыву кампрамісу і размовы. Гэта вельмі імпануе большасці беларусаў, бо мы ўсё роўна адна краіна і нам прыйдзецца дамаўляцца.

Але Статкевіч перастаў быць такой фігурай. Ён стаў больш радыкальным з цягам часу. А Сахашчык такім застаецца. Ён падкрэслівае, што выступае за дыялог і за мір. І ў гэтага падыходу больш шанцаў перамагчы пасля Лукашэнкі, чым у погляду «разбурым да асноваў і пабудуем на абломках».

Таму, як лічыць аналітык, у Сахашчыка вялікая будучыня.

«У яго ёсць харызма, досвед, супадзенне з запытам «сярэдзіннага» беларуса на мір. Далей пытанні прыватныя. Ці захоча ён, ці паспее (бо ён немалады чалавек). Калі захоча і будзе паспяваць, то з усіх дэмакратычных лідараў Беларусі, хто на свабодзе, у яго самыя лепшыя шанцы», — сцвярджае ён.

Якія палітычныя шанцы ў Вадзіма Пракопʼева

Вадзіма Пракопʼева аналітык назваў джокерам: «Здараюцца такія моманты ў гісторыі, калі такія людзі выскокваюць. Стылістычна, сваёю моваю і падачаю, ён апелюе не да большасці беларускага грамадства. Гэта праца на гарадскую аўдыторыю. Ціханоўскі і Сахашчык могуць размаўляць з жыхарамі ўмоўнага Рагачоўскага раёна. Я не ўпэўнены, што Пракопʼеў мог бы быць там настолькі ж аўтэнтычны.

Ён неяк гаварыў пра амбіцыі стаць мэрам Мінска. Вось тут у яго канкурэнцыі магло б нават не быць. Наконт папулярнага палітыка ў маштабе ўсёй краіны… Могуць зоркі сысціся і так. Але, калі параўноўваць, у Сахашчыка шанцы большыя. І мне здаецца, што нават Пракопʼеў гэта разумее».

Глядзіце цалкам:

Каментары30

  • Кастусь
    19.07.2023
    Сярэдзiннаму беларусу паабяцай чаркву-шкварку, i ён прагаласуе за каго хочаш - хоць за Цiханоўскую, хоць за Байдэна. Альбы да працы можна было хадзiць
  • Кастусiк
    19.07.2023
    Пакуль будуць эксперты аля Шрайбман, нiчога не зменiцца. Нi воднага прагноза не падцвердзiлася за гэтыя гады, а усё роу́на адны I тыя твары экспертау́.....
  • сэм
    19.07.2023
    Прапуцінцы хрэнавы, знішчылі краіну. 

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова8

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўднай снежнай зімы на наступным тыдні не чакайце2

Хлопец на Infinity насмерць разбіўся ў Іванаўскім раёне, з ім ехала 16-гадовая дзяўчына2

Беларусы цярпілы? Няма розніцы, на якой мове размаўляць? Гурневіч не згодны36

У БДУ ў наступным годзе адкрыюць чатыры новыя спецыяльнасці — ёсць і незвычайная1

Пуцін пагражае Украіне разбуральным адказам на атаку па Казані5

ЗША можа выйсці з СААЗ адразу пасля інаўгурацыі Трампа10

«Настолькі яму было важнае святло ў родным акне». Як дзяўчына кранальна дапамагае беларусам-эмігрантам «вярнуцца» дадому1

Школам забаранілі збіраць даныя аб планах дзяцей на канікулах1

Прагіб залічаны. Пяскоў заявіў, што пад уражаннем ад пытання беларускага блогера Улада Бумагі Пуціну19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова8

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Галоўнае
Усе навіны →