Улада129129

Забойства ці здарэнне? У Мар'інай Горцы загінуў распаўсюднік незалежнай прэсы

Сябар Партыі БНФ Валянцін Доўнар памёр 26 лістапада ў шпіталі. Яму быў 51 год. Міліцыя лічыць, што гэта не забойства, а здарэнне: «Паваліўся, ударыўся аб асфальтавую плітку тратуарную».

Сябар Партыі БНФ Валянцін Доўнар памёр 26 лістапада ў шпіталі. Яму быў 51 год. Міліцыя лічыць, што гэта не забойства, а здарэнне: «Паваліўся, ударыўся аб асфальтавую плітку тратуарную». Сябры ўпэўненыя: яго збілі ці прутамі, ці дубінкамі ў самым цэнтры горада.

«У мінулую пятніцу, 20 лістапада, прыкладна, а 22:00 вечара на Доўнара напалі на вуліцы невядомыя, — лічыць аднапартыец памерлага Алесь Васьковіч. — 

Білі ці то жалезнымі прутамі па галаве, ці то кіямі, ці то нейкімі дубінкамі», мяркуе ён.
.

Здарэнне адбылося ў цэнтры горада, за якіх 200 метраў ад райаддзела міліцыі. Знайшлі Доўнара ў людным месцы: побач кавярня і рэстарацыя, вечарам там нямала людзей ходзіць.

Непрытомным Доўнара даставілі ў рэанімацыю. Але не ўратавалі. Ён так і не апрытомнеў.

«Ён занадта інтэлігентны, каб справакаваць напад. У канфліктнай сітуацыі заўсёды знаходзіў супольную мову з рознымі людзьмі. Таму, для усіх, хто яго ведаў гэта здарэнне — шок. У галаве не ўкладваецца, што яго забілі», — кажа сябар Валянціна Сцяпан Кульчанка.

Валянцін Доўнар быў вядомы ў Мар’інай Горцы (Мінская вобласць, 60 км ад Мінска на паўднёвы ўсход) распаўсюднік незалежнай прэсы.
Акурат у пятніцу, кожную пятніцу ён прывозіў з Мінску свежыя нумары «Народнай волі», «Новага часу», разносіў іх падпісчыкам, астатнія нумары раздаваў.

«Чалавек быў бяскрыўдны, як дзіця. Адзін жыў. Усе яго паважалі. Вазіў газеты да нас і ў снег, і ў дождж», — кажа А.Васьковіч.

Ці ён піў? «Доўнар зусім не піў».

Дзяжурны РУУС Пухавіцкага раёну паведаміў, што крымінальная справа па факце гібелі Валянціна Доўнара яшчэ не заведзена. «Справы няма. Хто вам сказаў, што гэта забойства? Праводзіцца праверка», — адказалі ў РАУС.

Пазней у пятніцу кіраўнік крымінальнага вышуку Мар’інай Горкі Яўген Кульбіцкі паведаміў, што міліцыя схіляецца да версіі аб няшчасным выпадку, а не злачынстве. Валянціна Доўнара знайшлі супрацоўнікі міліцыі недалёка ад будынку РАУС, сцвярджае ён. Яны ж выклікалі «хуткую дапамогу». Мэдыкі зафіксавалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Паводле экспертаў міліцыі, ніякіх слядоў збіцця на целе Валянціна не было. Кульбіцкі лічыць, што чалавек няўдала «паваліўся, ударыўся аб асфальтавую плітку тратуарную». Відавочных пашкоджанняў на целе няма, сцвярджае Кульбіцкі. Вопратка не была парваная і рэчы не прапалі. Таму міліцыянты лічаць, што Валянцін паваліўся на зямлю і ўдарыўся галавой у бардзюр.

Пахаванне Валянціна Доўнара адбудзецца ў суботу ў Мар’інай Горцы, а 14:00.

Смерць Доўнара выглядае падазронай. Пагадзіцеся: дзіўна, што за пару метраў ад райаддзела. Дзіўна, што так шыбануўся ў бардзюр, каб аж сканаў.

У суботу чытайце рэпартаж з Мар’інай Горкі і пахавання Доўнара.

Каментары129

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць