Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі
На спаборніцтвах прысутнічаў і яе бацька — прадпрымальнік Сяргей Чэрачань.

Эмілія Чэрачань і яе партнёр, расіянін Матвей Марчанкаў, перамаглі ў лацінаамерыканскай праграме сярод удзельнікаў да 14 гадоў. На спаборніцтвах у Маскве быў і яе бацька — бізнэсмен і ўдзельнік прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Сяргей Чэрачань, піша Blizko.by.

Гэтая ж пара, якая прадстаўляе маскоўскі клуб «Дыямант», 18 кастрычніка заваявала сярэбраныя медалі ў лацінаамерыканскай праграме ўсерасійскіх спаборніцтваў у групе «Юніёры-1».
Бацька Эміліі Сяргей Чэрачань — беларускі бізнэсмен, які ў свой час спрабаваў сябе ў палітыцы. У 2020 годзе як лідар цяпер ліквідаванай партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада» ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Паводле звестак ЦВК, Чэрачань набраў 1,14% галасоў, заняўшы апошняе месца сярод кандыдатаў.
Цяпер Чэрачань застаецца ў Беларусі і працягвае займацца бізнэсам. Адным з самых вядомых праектаў, звязаных з ім, стаў крыптаабменнік Whitebird, сузаснавальнікам якога ён быў. Таксама былы кандыдат у прэзідэнты плануе разам з партнёрамі адкрыць крыптабанк.
Каментары