Грамадства

Рыбакоў паразважаў, ці вернецца пасольства ЗША ў Мінск

«Пытанні вырашаюцца», — заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН.

Валянцін Рыбакоў, фота БелТА

Каментуючы магчымыя тэрміны аднаўлення працы пасольства ЗША ў Беларусі, Валянцін Рыбакоў у эфіры Беларусь-1 звярнуў увагу на тое, што амерыканская дыпмісія ў Мінску афіцыйна ніколі не закрывалася, піша БелТА.

«Яно з'ехала з Беларусі, пераехала ў Літву. Як тады сцвярджаў амерыканскі бок, гэта было звязана з пытаннямі бяспекі. Пачаліся ваенныя дзеянні на тэрыторыі суседняй Украіны, і пад гэтай падставай яны перабраліся ў Літву. Амерыканскія дыпламаты маюць усе неабходныя дакументы — візы, дазволы. Што датычыцца вяртання пасольства, амерыканцы паставілі перад намі пэўныя пытанні, вырашэнне якіх, з іх пункту гледжання, дазволіць ім цалкам пераехаць у Мінск. Пытанні вырашаюцца», — заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі.

Таксама Валянцін Рыбакоў расказаў пра магчымасць прамога авіярэйсу з ЗША.

Ён адзначыў, што такія пытанні, як адкрыццё прамых авіярэйсаў, заўсёды вырашаюцца вельмі доўга. Напрыклад, казахстанскія авіялініі працуюць над арганізацыяй прамога авіязлучэння з ЗША ўжо восем гадоў.

«Каб адкрыць прамы рэйс, неабходна вырашыць цэлы шэраг розных пытанняў: гэта і пытанні бяспекі, і сертыфікацыі самалётаў, пілотаў, персаналу, аэрапорта і гэтак далей. Таму мы працуем. Гэта адно з тых пытанняў, якія мы пастаянна абмяркоўваем на перамовах з амерыканскім бокам», — расказаў дыпламат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць