Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»
У Мінску ўчора прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу «Супербабуля-2026».

Пераможцай конкурсу стала 64‑гадовая Часлава Мулярчык, бабуля траіх унукаў, паведамляе БелТА.
Другое месца заняла 63‑гадовая Святлана Левіна з Віцебска, у якой чацвёра ўнукаў. На трэцім месцы — 55‑гадовая Таццяна Алексеюк з Вялікай Бераставіцы, у яе трое ўнукаў.
Часлава Мулярчык падзякавала арганізатарам, настаўнікам і ўсім, хто падтрымліваў удзельніц конкурсу:
«Дзякуй усёй камандзе, якая працавала з намі. Вы нават не ўяўляеце, колькі працы яны ўклалі, каб мы сталі не проста супербабулямі, а двойчы супербабулямі.
І не магу не сказаць па-беларуску: «Няхай кожны прамень сонейка нясе кожнай маме цяпло, дабрыню і радасць ад сваіх дзетак і ўнукаў. І гэта галоўнае, бо калі мы будзем шчаслівыя, наша зямля таксама будзе жыць вечна».












Каментары