Здарэнні11

Пенсіянер пад Добрушам узарваў газ у кватэры, каб учыніць самагубства. Але толькі дадаў праблем сабе і стварыў іншым

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў прысуд суда, з якога адкрыліся падрабязнасці незвычайнай гісторыі, якая адбылася ў пасёлку Рассвет паблізу Добруша 12 сакавіка. Мясцовы пенсіянер абраў незвычайны спосаб звядзення рахунку з жыццём, што надакучыла, але толькі дадаў праблем сабе ды іншым.

Так выглядае дом пасля выбуху газу, яго давядзецца зносіць. Фота: МНС

У той дзень каля 19:40 у міліцыю прыйшло паведамленне пра выбух у старым цагляным двухпавярховым доме. На месцы супрацоўнікі МНС высветлілі, што адбыўся выбух у двухпакаёвай кватэры на другім паверсе. Пажарнікі выратавалі яе гаспадара, 73-гадовага пенсіянера, яго вынеслі з кватэры і шпіталізавалі.

У выніку выбуху больш за ўсё пацярпелі кватэры самога мужчыны і яго суседкі 1930 года нараджэння. Пажылая жанчына таксама была дома, але пры надзвычайным здарэнні не пацярпела. Акрамя таго, у доме абваліліся перакрыцці, былі разбураныя сценавыя перагародкі і выбітыя шыбы.

Паколькі многія кватэры ў той час былі пустыя, то абышлося без іншых пацярпелых. Але пасля надзвычайнага здарэння дом давялося прызнаць непрыдатным для жыцця, яго цяпер павінны знесці. Нанесеную шкоду ацанілі ў 96 тысяч беларускіх рублёў, а тры чалавекі засталіся без даху над галавой.

Першапачаткова разглядалася версія, што здарэнне было вынікам парушэння правіла эксплуатацыі газавых прылад, але неўзабаве высветлілася, што мужчына падарваў газ наўмысна, спрабуючы скончыць жыццё самагубствам. Спачатку ён перарэзаў шланг газу каля пліты, а пад вечар, калі кватэра напоўнілася газам, чыркнуў запалкай і адбыўся выбух. Аднак, насуперак планам, пенсіянер падчас гэтага выбуху выжыў.

Падчас следства ён заявіў, што ў апошнія гады ў яго памёр сын, пагоршылася здароўе, а праз катаракту страчаны зрок. Мужчына казаў, што пакутуе ад адзіноты і не можа даць рады цязе да алкаголю. Ён даўно думаў пра розныя спосабы пайсці з жыцця, але абраў той, на які хапіла сіл, бо апошнім часам «зусім аслеп і з цяжкасцю перасоўваўся праз агульную слабасць». Хоць адразу пасля выбуху казаў ратавальнікам, што хацеў выпіць гарбаты, а шланг парэзаў выпадкова, разразаючы каўбасу.

Высветлілася, што за некаторы час да надзвычайнага здарэння пенсіянер лячыўся ў псіхлякарні праз суіцыдальныя думкі, і міліцыя з гэтай жа прычыны праводзіла праверку. У яго былі дыягназы «арганічнае расстройства асобы» і «алкагалізм».

Эксперты прыйшлі да высноў, што ў момант злачынства абвінавачаны не мог у поўнай меры ўсведамляць значэння сваіх дзеянняў і кіраваць імі, але ўсё ж яго палічылі псіхічным здаровым. Фігуранта прызналі вінаватым у наўмысным знішчэнні чужой маёмасці, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула цяжкія наступствы і шкоду ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Прысуд яму — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ды лячэнне ад алкагалізму.

Акрамя таго, пенсіянера абавязалі выплаціць суседзям матэрыяльную шкоду ў суме амаль 20 тысяч беларускіх рублёў, а таксама судовыя выдаткі.

Каментары1

  • Казік
    20.07.2023
    >лячыўся ў псіхлякарні праз суіцыдальныя думкі,

    >палічылі псіхічным здаровым

    >прымусовае псіхіятрычнае лячэнне
    Калі здаровы, дык навошта лячыць? Калі хворы, дык навошта 9 год? Лукашэнкаўскае правасуддзе

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць