Свет66

На расійскіх тэлеканалах вырас попыт на містыку

На расійскім тэлебачанні ў першым паўгоддзі значна вырас попыт на містычныя перадачы. Тэлеканалы пачалі перазапускаць старыя праекты і ўводзіць новыя. Летась і сёлета падобныя тэндэнцыі назіралі выдавецкія дамы і навучальныя курсы, піша «Коммерсант».

Скрын перадачы «Экстрасэнсы. Бітва наймацнейшых»

Эксперты звязваюць тэндэнцыю, з аднаго боку, са «сталасцю фармату», а з другога — з жаданнем грамадзян у крызісныя часы «ўцячы ад рэальнасці» і зразумець «прычыны ўсяго таго, што адбываецца».

Паводле слоў крыніцы «Коммерсанта» на ТБ-рынку, у цэлым попыт на перадачы містычнага жанру ў першым паўгоддзі вырас на 34%.

У ТНТ са спасылкай на даныя Mediascope кажуць, што доля гледачоў шоу «Экстрасэнсы. Бітва наймацнейшых» у першым паўгоддзі вырасла да 17,4% (гледачы ва ўзросце 14-44 гадоў). У 2022, 2021 і 2020 гадах паказчыкі трымаліся на ўзроўні 13,2%, 14,5% і 13,1% адпаведна. Паводле слоў генпрадзюсара тэлеканала Аркадзя Водахава, ТНТ павялічыў вытворчасць містычных праектаў.

На ТБ-3 (спецыялізуецца на серыялах, мастацкіх і дакументальных фільмах пераважна містычнага характару) адзначаюць, што флагманскія праекты канала — серыялы «Сляпая» або «Варажбітка» — цяпер знаходзяцца «на піку запатрабаванасці». 

Адным з самых паспяховых праектаў называюць таксама астралагічнае шоу «Добрыя навіны з Васілісай Валодзінай», прэм'ера якога адбылася ў ліпені.

Яшчэ на пачатку 2022 года ў Расіі рэзка выраслі продажы кніг пра прадказаннях, духоўных практыках, усвядомленасці і пазітыўным мысленні. Тады эксперты называлі прычынай усплёску цікавасці да такой літаратуры нестабільнасць, якая ўзнікла ва ўмовах пандэміі і паскоранай лічбавізацыі. Сёлета таксама вырас попыт на містычныя курсы сярод расійцаў, адзначалі платформы анлайн-адукацыі.

Каментары6

  • Вам - пакет
    24.07.2023
    Сапраўды, містыка! Усё ідзе паводле плана, перамагаюць і сваіх не кідаюць. А тэрыторыя зоны акупацыі паволі змяншаецца, хлапкі грымяць у Маскве і далей, прыходзяць тысячамі пакеты, энд імператар просіць перадаць вітанкі загінулым оркам. Такі кантракт крывёю падпісалі, хай сёрбаюць і не абляпаюцца.
  • Розум
    24.07.2023
    Такі попыт можа казаць пра дэпрэсіўны стан розуму. Людзям хочацца сыйсці ад рэальнасці ў наркатычна фэнтэзійны сусвет.
  • Чумакофф-Кишперовский
    24.07.2023
    значительно вырос спрос на мистические передачи.....

    Даже по БТ не слышал про толпы страждущих посмотреть битсу екстрасексов....

    Может правильнее было бы написать, что телеканалы начали глушить мистикой новости.....

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?10

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?10

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →